Баявы снарад у музеі

Не муляж, а самы сапраўдны артылерыйскі снарад калібра 75 міліметраў часоў Вялікай Айчыннай знаходзіўся ў якасці экспаната музея баявой славы ў СШ №1 горада Дуброўна. Баявы снарад меў і ўзрывальнік, і выбуховае рэчыва.

Пасля таго як на небяспечны адгалосак вайны ў музеі звярнулі ўвагу мясцовыя міліцыянеры, на дапамогу прыйшлі спецыялісты групы размініравання вайсковай часткі 5524 унутраных войскаў МУС Беларусі. Снарад вывезлі ў бяспечнае месца і знішчылі, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ