Віцебск прыцягвае этнакасмолагаў

11 сакавіка адбудзецца прэзентацыя альманаха DRUVIS, прысвечанага традыцыйнай этнічнай культуры і гісторыі беларусаў.

У прэзентацыя возьмуць удзел філосаф Аляксей Дзермант і Тодар Кашкурэвіч - этнакультуролаг, музыка, адзін з тых, хто стаяў ля пачаткаў адраджэння дударскай традыцыі. Арганізатар - Цэнтр этнакасмалогіі „KRYUJA”.

Этнакультуролагі Тодар Кашкурэвіч і Аляксей Дзермант

Тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на прэзентацыі: этнагенез беларусаў, балцкі субстрат, язычніцтва - этнічная рэлігія беларусаў, Крывія і Літва як асновы беларускай ідэнтычнасці, традыцыйная культура і яе перспектывы ў сучаснасці.

Імпрэза адбудзецца ў Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў "Задзвінне" (вул. Чайкоўскага, 5). Пачатак у 18.00.

Падрабязна пра Цэнтр этнакасмалогіі „KRYUJA” на сайце: http://kryuja.org

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ