На Браслаўшчыне праводзяць конкурс сувеніраў

У Браслаўскім раёне аб’яўлены конкурс на лепшы сувенір. Мастацкая акцыя прымеркавана да дзвюх юбілейных датаў – 945-годдзя Браслава і 70-годдзя ўтварэння Браслаўскага раёна.

Конкурс адкрыты, і ў ім можа паўдзельнічаць любы жадаючы – ад прафесійных мастакоў, дызайнераў і рамеснікаў да самабытных майстроў. Удзельнічаць у творчым спаборніцтве могуць нават прадпрыемствы і арганізацыі. Праца можа быць выканана ў любой мастацкай тэхніцы і жанры, аднак ёсць адна абавязковая ўмова – сувенір павінен быць звязаны з Браславам і ўтрымліваць мясцовую атрыбутыку.

Конкурсныя працы прымаюцца да 15 красавіка. Аўтараў лепшых сувеніраў назавуць у траўні падчас міжнароднага свята традацыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”. Тры пераможцы конкурса атрымаюць грашовыя прэміі і дыпломы. А зробленыя імі сувеніры стануць падарункамі для гасцей свята.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць