У Віцебску зноў абяруць “Каралеву Вясну”

У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце сёння адбудзецца традыцыйны рэгіянальны міжвузаўскі конкурс прыгажосці “Каралева Вясна-2010”.

За карону вясенняй каралевы вырашылі змагацца 14 дзяўчат – студэнтак Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Яны пакажуць, што сапраўдная каралева павінна быць не толькі прыгожай, але і ведаць этыкет, мець пачуццё гумару і творчыя здольнасці.

Акрамя “Каралевы Вясны” і дзвюх віцэ-міс, будуць абраны самая грацыёзная, абаяльная, артыстычная, арыгінальная, элегантная студэнткі, а таксама дзяўчаты, якія спадабаюцца журы сваім творчым падыходам і індывідуальнасцю. Атрымліваецца, што без узнагарод застануцца толькі чатыры канкурсанткі з 14-ці...


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць