Віцебчукі пішуць лісты палітвязню

Больш за дзесятак лістоў са словамі падтрымкі атрымае неўзабаве палітвязянь Алег Сурган, што адбывае пакаранне ў арыштным доме ў Глыбокім.

Алег Сурган асуджаны за прычыненне пашкоджанняў міліцыянту. Ён быў затрыманы за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на адным з будынкаў у Віцебску, і, па версіі праваахоўчых органаў, пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка міліцыі за мезенец. 16 сакавіка група дэмакратычных актывістаў вырашыла выразіць салідарнасць з Алегам Сурганам, даслаўшы яму лісты. У гэты ж дзень у памяшканні Еўрапейскага клубу прайшоў паказ дакументальнага фільма, прысвечанага салігорскай праваабаронцы Яне Паляковай, якая скончыла жыццё самагубствам, не вытрымаўшы ціску з боку праваахоўчых органаў і афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ