Памідоры дапаможа вырошчваць электрастанцыя

На прадпрыемстве “Рудакова” сёння запрацавала аўтаномная электрастанцыя з дзвюх кагенерацыйных установак магутнасцю 3 тысячы кВт кожная. Энергарэсурсы будуць выкарыстоўвацца для стварэння адмысловага рэжыму святла для вырошчвання гародніны закрытага грунту.

Дзякуючы электрастанцыі прадпрыемства зможа вырошчваць гародніну ўвесь год, а не толькі ў цёплую пару года. Чакаецца, што зараз можна будзе збіраць каля 200 тон агуркоў і памідораў штомесяц. Пры гэтым іх якасць у новых умовах вырошчвання стане лепей. А вось кошт вітаміннай прадукцыі знізіцца. Лішкі электраэнергіі ААТ “Рудакова” будзе пастаўляць прадпрыемству “Віцебскэнерга”, паведамляе БелТА.

Меткі:

Чытайце яшчэ