З ФК “Віцебск” знялі забарону на здзяйсненне трансфераў

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола зняў з футбольнага клуба “Віцебск” забарону на здзяйсненне трансфераў. Нагадаем, што санкцыя была ўведзена з-за таго, што клуб не да канца разлічыўся з былым трэнерскім штабам на чале з Аляксандрам Хацкевічам.

Як паведамляе прэс-служба БФФ, “Віцебск” цалкам разлічыўся з трэнерамі і гульцамі Аляксандрам Хацкевічам, Андрэем Зыгмантовічам, Міхаілам Смірновым, Арцёмам Ганчарыкам і Сяргеем Кузьмінічам.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць