Макей пра Герашчанку: Не згодны з палітыкай краіны — не месца ў дзяржслужбе

«На жаль, часам трапляюцца людзі, якія, знаходзячыся на дзяржаўнай службе, публічна пачынаюць займаць, мякка кажучы, дзіўную пазіцыю, якая ідзе ў разрэз з палітыкай і інтарэсамі Беларусі», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей на рэспубліканскім семінары нарадзе ідэалагічных работнікаў, што адбыўся 19 сакавіка ў пятніцу.

«Няўжо дазволена нейкаму супрацоўніку гарадскога аддзела па справах моладзі разгортваць ў Інтэрнэце кампанію, з якой вынікае, што ў Беларусі ледзь не прыгнятаюць рускіх і прыгнятаюць руская мова? Такі выпадак быў нядаўна ў Віцебскай вобласці», — прывёў прыклад кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.

«І не толькі ён у апошні час захапіўся пісанінай ў Інтэрнэце замест таго, каб якасна працаваць на сваім працоўным месцы», — дадаў Уладзімір Макей. Ён падкрэсліў: «Публічныя выступленні дзяржаўнага чыноўніка не могуць быць выключна яго прыватнай справай. Ніхто не забараняе выказваць уласнае меркаванне і адстойваць яго, аднак ва ўмовах вострага сацыяльнага проціборства прадстаўнікі дзяржапарату не могуць станавіцца на альтэрнатыўную пазіцыю. Хацелася б катэгарычна папярэдзіць адносна падобных выпадкаў. Чалавек павінен вызначыцца: калі ён не згодны з палітыкай, якая праводзіцца ў краіне, значыць яму не месца ў дзяржслужбе».

Нагадаем, што пасля публікацыі ў Нашай Ніве артыкула пра выказванні віцебскага чыноўніка Андрэя Герашчанкі расійскаму парталу «Материк», апошні развіў цэлую тэорыю змовы, назваўшы сярод іншага Уладзіміра Макея «идейно близким человеком» «в литвинских кругах».

Выказванні Андрэя Герашчанкі знайшлі свой водгук у ягонай працоўнай кар’еры. Спачатку яму прапанавалі спыніць працоўны кантракт, а потым вынеслі вымову за парушэнне нормаў службовай этыкі.

Наша Ніва


Меткі: ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Ліс  
      22/сакавік/2010 у 20:12

      Занадта ўвагі гэтаму маладзёну. Але ж і ласвіўся беларускім салам з рук Косінца доўгі час. Дакладнее і працягвае ласвіцца.
      А калі да розуму, то гэты "Рускі дом" за антыдзяржаўную палітыку даўно пара закрыць, як і яго членаў з дзяржорганаў. Няхай бы да іх прадзяржаўныя юрысты ўважлівей прыгледзіліся. Дэструктыўнасці ў іх хапае -- звыш даху.

    2. М  
      23/сакавік/2010 у 16:03 1

      Принятое решение по высказываниям г-на Геращенко является взвешенным и объективным. Заявления витебского государственного чиновника появилось в СМИ накануне 2-го апреля, в момент активизации диалога между Беларусью и Россией по отдельным чувствительным вопросам белорусско-российских отношений.
      Надеюсь, в будущем сотрудники городского отдела по делам молодёжи будут более ответсвенными в своих суждениях, особенно перед праздником Единения народов Республики Беларусь и России.

    Каментаваць