Па Атлантыду – у Музычную гасцёўню

У віцебскай Музычнай гасцёўні адчынілася выстава твораў удзельнікаў мастацкага пленэру “У пошуках Атлантыды”.
У віцебскай Музычнай гасцёўні адчынілася выстава твораў удзельнікаў мастацкага пленэру “У пошуках Атлантыды”. Фота Марыны Паўлавай

Пленэр прайшоў мінулым летам на Браслаўшчыне, і стаў ужо пятым у чарзе падобных арт-акцый. Па традыцыі праекта, “Атлантыду”, то бок забытую, згубленую, занядбаную спадчыну беларусаў, мастакі адпраўляюцца шукаць у невялічкія, закінутыя вёсачкі. Калісці і тут бурліла жыццё, багатае на цікавыя падзеі, выбітных людзей, а зараз населеныя пункты, у якіх засталося часам усяго па некалькі жыхароў, лічацца у лепшым выпадку проста неперспектыўнымі, а часам і проста выміраючымі. Але ж многія мясціны і дагэтуль захавалі не толькі паданні ды памяць аб славутай мінуўшчыне, але і матэр'яльныя сведкі былога - цікавыя помнікі архітэктуры.

Мэта пленэраў – не толькі самім дакрануцца да амаль згубленай спадчыны, але і прыцягнуць да падобных мясцінаў увагу і зацікаўленых гісторыяй людзей, і дзяржавы, і навукоўцаў, і магчымых спонсараў. Літаральна кожнае месца правядзення пленэраў здольна стаць прывабным турыстычным цэнтрам, варта толькі зацікавіцца і прыкласці рукі, - лічаць мастакі. Мінулым летам яны завіталі ў вёску Опса Браслаўскага раёна.

Выстава па выніках пленэра пабыла ўжо ў Менску, Пасля Віцебску экспазіцыя рушыць ў Воршу і Полацк.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ