Побач з помнікам Неўскаму ў Віцебску з’явіцца Палац шлюбаў

Сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец пабываў у абласной бібліятэцы і аддзеле ЗАГС гарвыканкама. Падчас наведвання другога губернатар аб’явіў, што ў Віцебску на плошчы Тысячагоддзя, побач са Свята-Дабравешчанскім храмам, будзе пабудаваны Палац шлюбаў. Будоўля пачнецца ўжо сёлета.

Спецыялізаваны будынак для правядзення ўрачыстай цырымоніі рэгістрацыі шлюбаў стане цудоўнай альтэрнатывай сённяшняму аддзелу ЗАГС гарвыканкама на вуліцы Леніна, што месціцца на першым паверсе жылога дома. Побач з Палацам шлюбаў губернатар загадаў стварыць сетку паслуг – салоны прыгажосці, фотаатэлье, рэстаран, гасцініцу, піша БелТА.

Тут жа, на плошчы Тысячагоддзя, установяць і помнік князю Аляксандру Неўскаму. Як ужо паведамлялі раней “ННВ”, кіраўнік вобласці лічыць, што са з’яўленнем у горадзе гэтай скульптуры ў маладажонаў павінна ўзнікнуць і новая добрая прыкмета, звязаная з сямейным дабрабытам.


Меткі: ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. (*_*)  
      24/сакавік/2010 у 19:50

      Дворец бракосочетания возле Благовещенской церкви! С салоном красоты, фотоателье и рестораном! Все это способно вызвать у ревнителей культурного наследия обморок.

    2. ТакСабе...  
      24/сакавік/2010 у 22:07 1

      ...Накаркау....Вось вам i вынiк, калi медык пачынае займацца архiтэктурай! Я як архiтэктар, лiчу, што гэта парушэнне усiх канонау градабудаунiцтва i захавання гiсторыка-культурнай спадчыны!!! Царква i так губляецца на фоне гатэля Вiцебск, а так зусiм у рэшце-рэшт замыляць яе псеуда-мадэрновым Палацам з турба-салярыем у форме пирамiды цi куба!

      Цiкавы iдэалагiчны маршрут атрымлiваецца: Педзiкюр, Цырульня, Кветачны шапiк, Палац, Неускi...Кветкi, Фота на памяць!
      "А это А.Невский -- Великий князь, который женился на нашей княжне! О как! "
      "Это на Ольге что ли?"
      "Да нет же! Совсем ты историю нашу не знаешь! Ольга из Бреста родом, а эта, жена его Витебчанка, А Невский сам то родом из Навагрудка!"...
      "А мне по барабану, лучше бы Петру Первому поставили памятник!"

    3. Hysar  
      24/сакавік/2010 у 23:26 2

      ТакСабе... пісаў:


      “А мне по барабану, лучше бы Петру Первому поставили памятник!”
      Працяг дыскусіі на форуме: link

      "Ты шо, он жа наш Витебск сжег как Хатынь!"

    4. ТакСабе...  
      24/сакавік/2010 у 23:55 3

      Суворов, тож, вроде не строил тут у нас, однако ж, улица самая красивая имя его носит)) И уЧылишчэ ишчэ у Минске))

    Каментаваць