Свята-Мікалаеўскі сабор унесены ў спіс помнікаў архітэктуры Беларусі

Свята-Мікалаеўскі сабор, які да 1957 года знаходзіўся ў Віцебску, згодна з пастановай Савета Міністраў ад 18 жніўня 2009 года ўнесены ў спіс помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь.

Аднак аднаўленне гэтага сабора адкладзена на няпэўны тэрмін, пакуль не вырашыцца пытанне з правядзеннем папярэдніх археалагічных раскопак. Газета “Витебский проспект» прыводзіць словы старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца: “Калі ў 1957 годзе яго (сабор – “ННВ”) знасілі, знеслі толькі наземную частку, а ўся падземная частка засталася ў першаствораным выглядзе. Там ёсць і пахаванні святароў. І ўсё гэта на 50 см засыпана пяском і заасфальтавана. Таму раней чым вырашаць пытанне з будаўніцтвам сабора, трэба правесці маштабныя археалагічныя раскопкі, каб аднавіць фундамент”.

Губернатар паведаміў, што сёлета будзе скончана будаўніцтва Свята-Успенскага сабора, храма ў гонар святой пакутніцы Таццяны на Маскоўскім праспекце побач з ВДТУ, царквы каля абласной клінічнай бальніцы. Будзе добраўпарадкаваны жаночы Свята-Духаў манастыр. Мясцовыя ўлады таксама разглядаюць пытанне пра аднаўленне каталіцкага сабора святога Антонія, які калісьці знаходзіўся ў Віцебску насупраць ратушы.


Меткі: ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Андрэй  
      25/сакавік/2010 у 13:40

      Выдатная навіна, чым больш адновяць цэркваў і касцёлаў, тым прыгажэй будзе славуты Віцебск!

    2. Пётрык  
      25/сакавік/2010 у 15:40 1

      "Мясцовыя ўлады таксама разглядаюць пытанне пра аднаўленне каталіцкага сабора святога Антонія..."

      Ого. Падавалася, ідэю ўжо закапалі.

    Каментаваць