У дэпутаты ідуць гардэробшчыцы, хатнія гаспадыні, пенсіянеркі…

Цікавая адметнасць сёлетняй выбарчай каманіі ў мясцовыя саветы – сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат вялікая колькасць прадстаўніц прыгожага полу. Так, з 3 761 зарэгістраваных у вобласці кандыдатаў амаль палову (46,2%) складаюць жанчыны. У аблсавет, дзе 60 месцаў, балатуюцца 24 жанчыны. Праўда, у Віцебскім гарсавеце іх зарэгістравалі не так ужо і шмат – 15 чалавек з 60.

Сярод тых, хто жадае праявіць сябе ў мясцовым самакіраванні, тры дырэктаркі віцебскіх школ, хатняя гаспадыня, гардэробшчыца абласной філармоніі, дзве часова беспрацоўныя (адна з іх увогуле 19-гадовая дзяўчына), дзве доктаркі, пенсіянерка, выкладчыца, некалькі дырэктарак прадпрыемстваў.

Тры прэтэндэнткі маюць партыйную прыналежнасць – адна з іх прадстаўляе АГП, дзве – Беларускую партыю левых “Справядлівы мір”.

З 40 выбарчых акругаў у Віцебску 23 будуць безальтэрнатыўнымі, у 14-ці акругах балатуюцца па два кандыдаты. І толькі ў трох акругах барацьба разгорнецца паміж трыма прэтэндэнтамі. Адной з такіх акруг стала Індустрыяльная №5, дзе зарэгістравана вядомая віцебская дэмакратычная актывістка Вольга Карач. Яе супернікамі стануць мужчыны – вядучы інжынер завода “Візас” і дырэктар прадпрыемства “БелВітуніфарм”.


Меткі: ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. egle  
      28/сакавік/2010 у 21:08

      беспрацоўная 19-гадовая дзяўчына -- студэнтка аршанскага механіка-тэхналагічнага тэхнікума, таму і не працуе... І не "дзьве доктаркі" балатуюцца ў гарсавет, а дзьве жанчыны, якія займаюць далёка не шэраговыя пасады -- адна загадчыца аддзяленьня, а другая ўвогуле галоўурач паліклінікі... Тры дарэктаркі школ ёсць насамрэч, і яшчэ тры дырэктаркі, у тым ліку ААТ "Віцебскія прадукты", а ў дадатак -- адна намесніца дырэктара... Увогуле ж УРАЖВАЕ НЕ ГЕНДЭРНЫ СКЛАД групы кандыдатаў, а іх пасады: там што сярод жанчын, што сярод мужчын -- амаль спрэс дырэктары, намесьнікі дырэктараў, начальнікі, камандзіры ды загадчыкі -- на 90% "кіраўнічы склад", адным словам. Спадарыні цырульніца і гардэробшчыца глядзяцца, канешне, нетыпова. Як токар ды электраманцёр -- з мужчынскага прадстаўніцтва. Ёсць у каго сумненьні: абяруць дырэктара ці яго канкурэнта "з простых людзей"?

    2. Litvin  
      29/сакавік/2010 у 14:04 1

      "...і дырэктар прадпрыемства “БелВітуніфарм”. "

      Гэта часам не тое "прадпрыемства", iдзе закапана й раскрадзна мiльярды грошай, а вынiку пакуль што анiякага. А дырэктар не былы заўгас медiнстытута й паплечнiк (разам жа @працавалi-будавалi") Лесасека? На ўсе сродкi (не малыя) зроблены фасад, упрыгожваньнi, кабiнеты кiраўнiцтва (i асабова дырэктара-будучага дэпутата :)) ). А на непасрэдна на прадпрыемства - анiчога - атрымалi вялiзную клааку.....з дырэктарам на чале й з апекай Касiнца. Добрыя у нас кандыдаты. Можа й Герашчанка вылучыць сваю кандыдатуру....таксама пад апекай Лесасека?

    3. Алекс  
      29/сакавік/2010 у 20:47 2

      Все эти директорки и чиновницы давно назначены в пожизненные депутаты.И только три храбрые дамы - две социалистки и одна демократка отважились выкурить их оттуда.Печально, но факт: в полумиллионном городе посмели открыть рот единицы. Вот кому надо при жизни памятник поставить - реальной Ольге Карач, а не мифической дикарке из каменного века.

    4. RaddistkaKAT  
      29/сакавік/2010 у 23:04 3

      +100 Ольга Карач - достойный кандидат!

    5. Litvin  
      31/сакавік/2010 у 12:59 4

      Алекс пісаў:

      Все эти директорки и чиновницы давно назначены

      Действительно - наши выборы давно превратили в фарс, где "выбирают" из кандидатов, за которых при иных условиях никто не проголосовал бы. Может вообще отменить это не дешёвое мероприятие и назначать, как председателей исполкомов

    Каментаваць