У коласаўцаў – прэм’ера і абменныя гастролі

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа 26 і 28 сакавіка знаёміць гледачоў са сваёй прэм’ерай – спектаклем “Жарты”, адмыслова пастаўленым да Міжнароднага дня тэатраў.

Спектакль у пастаноўцы рэжысёра Міхася Краснабаева ўяўляе сабой вясёлы калейдаскоп па творах беларускіх літаратараў – “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота, “Конскі партрэт” Леапольда Радзевіча і “Прымакі” Янкі Купалы. У ролях заняты вядомыя коласаўцы Таццяна Ліхачова, Валянцін Салаўёў, Генадзь Гайдук, Георгій Лойка, Святлана Жукоўская і інш.

А напачатку наступнага месяца, 7-8 красавіка, віцебскі тэатр памяняецца сцэнай з Мінскім абласным драматычным тэатрам з Маладзечна. Коласаўцы павязуць на гастролі камедыі “О-ля-ля!” па п’есе Марка Камалеці “Вось табе і Ганна” і “За двумя зайцамі” па Міхайлу Старыцкаму. Маладзечанцы прывязуць у Віцебск спектаклі “Чатыры навэлы пра каханне” па творах расійскіх аўтараў і “Верная жонка” па п’есе Самерсэта Моэма.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць