Жыццё магла спаліць цыгарэта

Чарговы курэц нарабіў спраў для выратавальнікаў і страху для сваіх суседзяў. Беспрацоўны жыхар Віцебска з-за неасцярожнасці пры курэнні ўтварыў пажар у сваёй кватэры.

У пад’ездзе дома ўзнікла досыць моцнае задымленне, і супрацоўнікам МНС давялося эвакуіраваць сем чалавек. Самога мужчыну выратавалі, аднак у ягонай кватэры згарэла сёе-тое з трантаў.

А вось у прыватным доме ў вёсцы Юрцава Оршанскага раёна пажар пачаўся з-за таго, што гаспадар, 52-гадовы пенсіянер, на п’яную галаву перакуліў пераносную печку на дызельным паліве. Аб здарэнні выратавальнікам паведамілі суседзі. Мужчыну выцягнулі з моцна задымленага памяшкання, ён атрымаў апёкі твару другой ступені.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ