Камяні з салярнымі знакамі на Глыбоччыне

Пры падрыхтоўцы да здымкаў перадачы з серыі “Падарожжа дылетанта”, прысвечанай вёсцы Зябкі Глыбоцкага раёна, быў выяўлены надмагільны камень з выбітым на ім салярным знакам (свастыкай), паведаміў карэспандэнту “Народных навінаў Віцебска” глыбоцкі краязнаўца Уладзімір Скрабатун.
Камяні  з салярнымі знакамі  на Глыбоччыне. Фота Янкі Зуброўскага

На сённяшні дзень гэта ўжо другі такі камень у Зябках. Першы быў выяўлены каля паўтара дзесятка год таму археолагам Людмілай Дучыц. Яшчэ адзін падобны знак высечаны на адным з надмагілляў каля возера Шо, пры якім, як мяркуецца, знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.

Даследчыкі не могуць пакуль сказаць нічога пэўнага адносна часу і паходжання гэтых знакаў. Несумненна тое, што гэтыя і іншыя старажытныя цікавосткі могуць быць выкарыстаныя ў развіцці турыстычных маршрутаў у рэгіёне.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ