Велікоднае віншаванне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна

Сёння такі цудоўны дзень... Усё ўсміхаецца да цябе, усё лагодзіць тваё сэрца, бо ты шчаслівы – ты маеш сябра.

Ты ведаеш, што ён шчыры, бескарыслівы і верны табе. Ён заўсёды з табой, ён – твой брат. Ты таксама заўжды маеш час для яго і даражыш ягонай прыязнасцю.

Ён патрэбны табе. Вам добра разам.

Такую прыязнасць, такое братэрства прапануе нам сёння Змёртвыхпаўсталы Хрыстус. Ён цябе заўсёды любіць, і ніхто і нішто не здолее знішчыць той любові.

З любові да цябе Ён памёр на крыжы і з мёртвых паўстаў, каб ты таксама мог любіць і жыць вечна. Ці маеш у сваім сэрцы дастаткова месца для такога сяброўства?

Не бойся! Даверся яму дарэшты і будзеш шчаслівы.
Алелюя! Хрыстус з мёртвых паўстаў і нас бласлаўляе! Алелюя! Алелюя!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ