Вёску Мосар пакінуць цвярозай насуперак жаданню жыхароў

Больш як сотня жыхароў вёскі Мосар неўзабаве пасля таго, як пайшоў з жыцця вядомы барацьбіт за цвярозасць і прыгажосць ксёндз Ёзас Булька, паставілі свае подпісы пад лістом за вяртанне алкаголю ў вёску.

Паводле Еўрапейскага Радыё для Беларусі, ў вёсцы быў праведзены своеасаблівы “рэферэндум”, падчас якога сотня з нечым жыхароў выказалася за тое, каб “зону цвярозасці” ў Мосары скасавалі, і толькі два дзесяткі чалавек пажадалі, каб вёска захавала статус непітушчай. Нягледзячы на грамадскае меркаванне, мясцовыя ўлады вырашылі захаваць зону цвярозасці.
Нагадаем: эксперыментальная “зона цвярозасці” была абвешчана ў Мосары ў жніўні мінулага года. У мясцовай краме не гандлююць алкаголем, і каб набыць спіртное, жыхары мусяць ездзіць у суседнія населеныя пункты.


Меткі: , , ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. Гара Джанін  
      7/красавік/2010 у 13:46

      П'янства, канечне, дрэнна, але гвалтоўная рэлігізацыя грамадства яшчэгорш. Таму адзін дурман у дадзеным выпадку проста змагаецца з другім.

    2. ггг  
      7/красавік/2010 у 14:35 1

      Я что-то не поняла, а как она(деревня, в смысле) вообще "трезвой" стала? Мне кажется, если жители против таких экспериментов, то и власти и ксендзы не имеют права запрещать алкоголь в отдельно взятой деревне. У нас в стране же нет "сухого закона".

    3. egle  
      7/красавік/2010 у 17:09 2

      Вы ў Мосары былі? Я была. Таму магу прысягнуць, што там і паўсотні двароў не набярэцца -- так, хатаў 20-30. І калі гаворка ідзе пра "рэферэндум, падчас якога сотня з нечым жыхароў выказалася за тое, каб “зону цвярозасці” ў Мосары скасавалі, і толькі два дзесяткі чалавек пажадалі, каб вёска захавала статус непітушчай"-- разьбірае сьмех))) Там народу столькі проста няма))) Можа, зона цьвярозасьці была ня толькі ў самой вёсцы, а ва ўсім Удзелаўскім сельсавеце? Тады народу малавата нешта... Так што хацелася б ведаць, хто праводзіў той рэферэндум і каму паведамлялі пра вынікі. Можа, я таксама падпішуся 😉

    4. Янка Зуброўскі  
      7/красавік/2010 у 19:39 3

      2 egle:
      Наконт памераў Мосара Вы відавочна памыляецеся. У раёне касьцёла нумарацыя дамоў дасягае прыкладна 70-х нумароў, і гэта яшчэ толькі сярэдзіна вёскі.

    5. Янка Зуброўскі  
      7/красавік/2010 у 19:53 4

      Справа ў тым, што нічога надзвычайнага ў справе бараьцбы з алькаголем дасягнута не было. Усе заявы кс. Булькі пра тое, што "тут не п'юць" - гэта выдаваньне жаданага за рэальнасьць, не больш таго. "П'юць тут гэтак жа, як і ў іншых вёсках, а можа нават і горш", - казалі жыхары Мосара яшчэ пры жыцьці кс. Булькі.

      Калі год таму [b]я пісаў[/b] пра тое, што не ўсё ў Мосары так добра, як пра гэта кажа кс. Булька і пішуць журналісты, многія інтэрнэт-карыстальнікі пачалі выказвацца, што, маўляў, ня трэба было пісаць пра гэта... Але, як бачым, праўда ўсё роўна "ўсплыла".

      Таму не трэба ствараць міфы. Не трэба "упрыгожваць" рэальнасьць. Бо ў выніку будзе яшчэ горш...

    6. Алекс  
      7/красавік/2010 у 21:42 5

      Даже если бы люди бросили пить, то местечковые власти всё равно бы завозили дешёвую бормотуху.В некоторых районах треть бюджета- пьяные деньги. Да и к тому же как сказывала царица Екатерина Вторая - пьяным народом легче управлять. Стабильность.Уверенность в завтрашнем дне.

    7. гость  
      8/красавік/2010 у 8:20 6

      ггг пісаў:

      Я что-то не поняла, а как она(деревня, в смысле) вообще “трезвой” стала? Мне кажется, если жители против таких экспериментов, то и власти и ксендзы не имеют права запрещать алкоголь в отдельно взятой деревне. У нас в стране же нет “сухого закона”.

      Ну, если власти будут разрешать жителям делать что им хочется, то сопьются совсем, пропьют и Мосар и могилу Бульки. Алкашизм у нас непобедим. Ваще я бы алкашей всех ссылал куданить на Колыму рвы копать - лес валить или на опыты, чтоб нормальным жить не мешали..

    Каментаваць