ФК “Віцебск” узяў верх над “Нафтанам”

Учора на віцебскай цэнтральнай арэне мясцовы клуб правёў першую хатнюю гульню 20-га чэмпіяната Беларусі па футболе. Дуэль каманд Прыдзвіння завяршылася з хакейным лікам 4:2 на карысць гаспадароў.

Матч распачаўся з акцыі “Праспяваем гімн разам”, якую прапанавала аматарам адміністрацыя “Віцебска”. За ходам сустрэчы на трыбуне, акрамя заўзятараў Віцебшчыны, назіраў і старшыня асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Генадзь Нявыглас.

Вынік абласнога дэрбі перавысіў усе чаканні. Першы тайм завяршыўся з мінімальным лідэрствам віцебскага калектыва - 1:0. Падчас перапынка ніхто не мог уявіць, што ў другой палове гульні давядзецца пабачыць пяць забітых галоў. Навапалачане пачалі другі тайм з пагроз на браму “Віцебска”. Няўпэўненая гульня абаронцаў і вартавога варот гаспадароў вымусілі ў першыя хвіліны пахвалявацца. Затым падапечным Юрыя Канаплёва паступова ўдалося выраўняць гульню і давесці лік да 4:0. Галкіпера “Нафтана” Арцёма Гамелько двойчы вымусіў капітуляваць паўабаронца бела-сініх Аляксандр Кобец.

За 4 хвіліны да канца асноўнага часу госці двойчы паразілі браму мясцовага клуба. І гэта стала свайго роду “заспакаяльным” для ўладальніка Кубка Беларусі 2009 года.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. kvlvsk  
      11/красавік/2010 у 22:37

      Юрик давай!!!!!!!! Покажи футбол!!!!!
      кэваль.

    2. Cool&Gun  
      13/красавік/2010 у 7:54 1

      http://2front.ucoz.ru/

      Здесь найдете отчет, пресс-конференцию и видео всех голов.

    Каментаваць