Металісты сабраліся ў Полацку

4 красвіка ў Полацкім гарацкім палацы культуры адгрымеў красавіцкі metal-fest. Па-вясноваму энергічна чатыры гадзіны метал у розных сваіх праявах пульсаваў у рок-клубе “Live in Rock”. Цікавыя і вельмі цікавыя гурты ўзялі ўдзел у гэтым (трэцім) фэсце.

Валынка з Вілейкі, “Chernovar” прывязлі ў Полацк бадзёры панк-фольк з металічнай падфарбоўкай. Фармацыя існуе з сакавіка мінулага года, але ўжо добра сыгралася. Асобна вялікі дзякуй гурту за вясёлае панк-прывітанне дружнаму нам народу Ірландыі.

Брутальныя полацкія хлопцы ў берцах “Raven Throne” паказалі ўсе водбліскі металу, халоднага і меладычнага, павольнага і ўсепаглынальнага. Толькі падыдзі да калонак бліжэй – і адчуеш, як ён расцякаецца па прасторы, не абмінаючы тваёй свядомасці.

“Face off”, наваполацкая каманда, якая пазіцыяніруе сябе як метал-гурт. Граюць у ім прафесійныя музыкі, таму адзінае, што скажам – “работайте и вам воздастся”. Музыкі, якія знайшлі сваю дарогу, пойдуць па ёй прыгожа. Шукайце і знойдзіце.

Новы склад, новая праграма, новае жыццё фармацыі “Denial of life”. Перамены да лепшага, а ў гэтым выпадку да значна лепшага. Гарачэйшыі за пярцоўку, у гэты вечар яны былі самымі арганічна-металічнымі з усіх выступоўцаў. З такім напорам яшчэ не адна пляцоўка будзе распалена імі да чырвані. Наступным разам толькі патрабуйце настойлівей вакала ў маніторы, ён шыкоўны і заслугоўвае таго, каб яго чулі ўсе. І чулі добра.

Гурт “13 Holiday” паддаў альтэрнатыўнага драйву сваім “алко-бред-кором”. “Обнимайтесь мальчик с мальчиком, девочка с девочкой. Ну а если так уже не модно – мальчик с девочкой”. Народ слэміўся, хлопцы адрываліся, усе шчаслівыя і задаволеныя. Гэты гурт, мяркую, будзе мець поспех і на віцебскай сцэне.

Ня варта д’яблу доўга вальс кружыць аднаму. Тым больш па вясне. “Devill Waltz”, цяпер у яго ёсць чароўная Алла. Спадзяюся, гэта не кароткачасовае супрацоўніцтва, бо вынік відавочна дэманструе мэтазгоднасць плённай працы па ўключэнню жаночага вакала ў праект. Каманда трансфаруецца па складу, па гуку. І тое, што адбываецца, называецца прагрэсам. Гэта класна.
Напрыканцы чацвёртай гадзіны metal-фэсту на сцэне з’явіўся гурт “Коло Праві”. На славянскіх франтах без перамен. Дзякуй за стабільнасць.

Усім, хто атрымаў задавальненне ад метал-мерапрыемства “Live in Rock” – прывітанні ды падзякі за ўдзел. Вясны, Кахання і Рока Вам, аматары і прыхільнікі андэграўнднай сцэны Полаччыны.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ