У Докшыцкім раёне рыхтуюцца да магчымага прыезду Віктара Януковіча

Адначасова са з’яўленнем афіцыйнай інфармацыі пра маючы адбыцца напрыканцы красавіка візіт украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча актывізаваліся працы па добраўпарадкаванні ў Докшыцкім раёне. Уздоўж дарогі, якая вядзе з райцэнтра да вёскі Янукі, адкуль паходзяць продкі украінскага лідэра, высякаюць хмызнякі, ставяць новыя платы, фарбуюць будынкі.

Аднак ні жыхары Янукоў, ні адказныя асобы не ведаюць дакладна, ці завітае украінскі лідэр на Докшыччыну. “Не ведаем, ці прыедзе Януковіч, аднак на ўсялякі выпадак рыхтуемся”, - паведаміў карэспандэнту “Народных навінаў” брыгадзір саўгаса “Сітцы”, які кіраваў зносам старой фермы каля Янукоў.

За часамі свайго знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра Украіны Віктар Януковіч наведваў вёску Янукі двойчы.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць