Актывіста БХД спрабуюць абвінаваціць у паклёпе супраць глыбоцкага ідэолага

Глыбоцкі РАУС шукае доказы таго, што актывіст партыі БХД Яўген Самсонаў быццам бы паклёпнічаў на начальніка аддзела ідэалогіі Глыбоцкага райвыканкама Міхала Чарапкоўскага.

5 траўня актывіст быў выкліканы ў міліцыю па тлумачэнні адносна ананімнай улёткі, якая з’явілася на тэрыторыі акругі, дзе Чарапкоўскі балатаваўся ў раённы савет. Ва ўлётцы чыноўнік быў названы “брахуном і манюкам”, а таксама сцвярджалася, што ён не выканаў ніводнага ранейшага перадвыбарчага абяцання.

Жыхарка в. Чачалі Глыбоцкага раёна паведаміла, што быццам бы бачыла ў вёсцы машыну Яўгена Самсонава 24 красавіка, незадоўга да таго, як з’явілася гэтая ўлётка. Актывіст абверг магчымасць гэтага патлумачыўшы, што ў гэты дзень ён быў у іншым канцы раёна, дзе праводзіў перадвыбарчыя сустрэчы.

Праз два дні, 7 траўня, участковы міліцыянт пачаў абыходзіць хаты на завулку Кірава ў Глыбокім, дзе жыве Яўген Самсонаў, бо ў міліцыю паступіла ананімная заява, у якой сцвярджаецца, што актывіст быццам бы хадзіў па хатах і пляткарыў на Міхала Чарапкоўскага.

Актывіст лічыць гэтыя закіды спробай ціску на яго з мэтай спынення грамадскай дзейнасці.


Меткі: , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. gfif  
      11/май/2010 у 12:26

      какой дурдом!
      власть гавно!

    Каментаваць