Віцебская “Ноч музеяў” будзе прысвечана Яну Баршчэўскаму

Еўрапейская культурная акцыя “Ноч музеяў”, да якой сёлета далучыўся Віцебск, пройдзе ў нашым горадзе пад знакам Яна Баршчэўскага. Віцебскі абласны краязнаўчы музей 16 траўня з 19 да 23 гадзін запрашае ў “Падарожжа ў свет незвычайнага”. Тыя, хто правільна адкажуць на пытанні пра жыццё і творчасць знакамітага беларускага пісьменніка, трапяць у музей бясплатна.

У музеі будзе працаваць выстава графічных ілюстрацый Валерыя Славука да самага вядомага твора Я.Баршчэўскага “Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” з інсталяцый некаторых прац. На імпрэзе таксама будуць музычныя і харэаграфічныя пастаноўкі, дэфіле фантастычных мадэляў адзення, падрыхтаванае студэнтамі ВДТУ, fire-show.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць