У Полацку святкуюць Дзень горада

Штогод у траўні Полацк святкуе свой дзень нараджэння. І заўсёды шырока і доўга. Сёлета ўрачыстасці з нагоды 1148-годдзя горада будуць праходзіцьдва тыдні – з 18 па 29 траўня.

Святочная праграма распачалася з блока пад назвай “Полацк музейны”. На працягу чатырох дзён усе 11 музеяў горада будуць працаваць па асаблівым графіку (з 12 да 20 гадзін) і паказваць новыя экспазіцыі, спецыяльна падрыхтаваныя да свята. Трэба адзначыць, што уваход у музеі 18 траўня бясплатны.

21 траўня ў Полацку адчыняць помнік героям Айчыннай вайны 1812 года. Помнік спрэчны, і аб яго ламаюць коп’і не толькі ў гэтым горадзе, але і па-за межамі... Аднак полацкія ўлады плануюць правесці пампезную ўрачыстасць – з парадам, ваенным аркестрам, рэканструкцыяй падзей той вайны.

У святочнай праграме таксама мноства іншых мерапрыемстваў – спартыўных, тэатральных, музычных. Галоўны дзень свята, як заўжды, прыпадзе на апошнюю суботу траўня, сёлета гэта будзе 29-га. Канцэрты, выставы, кірмашы, феерверк – палачане пагуляюць уволю.

Чытайце яшчэ