Я – за Грунвальдскую вуліцу ў Полацку!

А вось большасць наведвальнікаў афіцыйнага сайта Полацкага гарвыканкама выказаліся супраць магчымасці перайменавання вуліцы Войкава ў Грунвальдскую.

Па стане на 18 траўня, у апытанні ўдзельнічаў 391 чалавек. З іх 199 чалавек (50,9%) не патрымалі гэту прапанову мясцовых уладаў. 170 (43,5%) чалавек пагадзіліся, а 22 чалавекі (5,6%) не вызначыліся з адказам.

Нагадаем, што грамадскае абмеркаванне на гэту тэму пачалося ў Полацку па ініцыятыве Полацкага зямляцтва. Мясцовыя ўлады атрымалі ліст, падпісаны ягоным старшынём, пісьменнікам Навумам Гальпяровічам, у якім выказвалася прапанова перайменаваць цяперашнюю вуліцу Войкава ў гонар Грунвальдскай бітвы, 600-годзе якой будзе адзначацца сёлета 15 ліпеня.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ