У Віцебску створаць цэнтр «Залатая спадчына Віцебска»

Пра гэта учора 18 траўня заявіў журналістам старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Леанід Левін. Ён паведаміў, што для рэалізацыі праекта культурнага цэнтра «Залатая спадчына Віцебска», прысвечанага творчасці Марка Шагала і іншых знакамітых віцебскіх мастакоў, ужо знойдзены інвестар з ЗША.

Плануецца, што цэнтр будзе створаны на тэрыторыі 50-ці га і ўключыць у сябе комплекс з музеяў, гатэляў, рэстаранаў і інш.

У бліжэйшы час чакаецца візіт у нашу краіну інвестара, імя якога спадар Левін назваць адмовіўся.

Наша Ніва, фота rferl


Меткі: , , ,

Падобнае

    33 каментарыя

    1. gfif  
      19/май/2010 у 11:37

      падрабязней тут http://news.tut.by/society/170492.html

    2. Вшывы Блох  
      19/май/2010 у 11:50 1

      Ню-ню. 🙂
      Благотоворительность - дело хорошее 🙂

    3. solid  
      19/май/2010 у 12:16 2

      Свае для сваіх...

      Хаця мне падаецца, што як толькі адыйдзе ў мінуўшчыну пакаленне хаця б Давіда Сімановіча, ужо ніхто толкам з беларусаў (але і ў свеце) сэнсу ў Шагале бачыць ня будзе. А сам творца стане такім жа міфам, як і Панцырны з Аверкам.

    4. Вэд  
      19/май/2010 у 14:59 3

      международный фонд "Золотое наследие Витебска", среди учредителей - Леонид Левин, Владимир Карягин и генеральный директор СООО "Марко" (Витебск) Николай Мартынов.

      А где прибыль ?? )))

    5. Вэд  
      19/май/2010 у 15:00 4

      + американский предприниматель греческого происхождения )))))))))))

    6. Ricochet  
      19/май/2010 у 21:39 5

      @ solid:
      Міф - гэта не самае кепскае, што можа здарыцца з мастацтвам, хутчэй гэта адзнака яго сапраўднасьці. А як жа ваша прапанова назваць вуліцу ў гонар карціны Шагала?

    7. Наська  
      19/май/2010 у 22:27 6

      Вот только сегодня по истории туризма я рассказывала про этот запланированный проект. И ляпнула, что пока дело не движется.. зря-зря...)))))))

    8. D_Anry  
      20/май/2010 у 6:54 7

      Если это тот проект который я видел - УЖАС!
      Презентация его уже была в прошлом году.... Г-н Левин правда оправдывался, что все еще будет переделываться... все , мол сделано слишком быстро и наспех....
      ... но мы ведь видем Площадь Победы.... тоже быстро проектировали...
      Очень жаль, что господа архитекторы думают в первую очередь о своих карманах... Городская среда Витебска и так переживает страшный геноцид всего настоящего и живого...
      Ответственность вроде перекладывают на власти, но на самом деле... отвечать перед историей и потомками будут они...
      .......................................
      ... а инвесторы будут всегда:)

    9. Litvin  
      20/май/2010 у 9:50 8

      Вэд пісаў:

      Леонид Левин, Владимир Карягин и генеральный директор СООО “Марко” (Витебск) Николай Мартынов.

      Три богатыря? )))

    10. Вшывы Блох  
      20/май/2010 у 10:36 9

      Не. Они просто веселые парни
      🙂

    11. solid  
      20/май/2010 у 11:40 10

      Ricochet пісаў:

      Міф - гэта не самае кепскае, што можа здарыцца з мастацтвам, хутчэй гэта адзнака яго сапраўднасьці. А як жа ваша прапанова назваць вуліцу ў гонар карціны Шагала?

      Трэба па магчымасці развіваць сваё, беларускае. Ад Шагала ў нас фактычна нічога не засталося, акрамя тых жа міфаў, выдуманых спрытнай інтэлігенцыяй габрэйскага паходжання.

      Ні нашчадкаў, ні вучняў, ні калекцыі карцін (гравюры ёсць), ні мастацкага кірунку а-ля Шагал - гэтага нічога няма. А чаму няма? Можа таму, што ўчорашнім-пазаўчорашнім вясковым жыхарам сучаснага беларускага Віцебску адсалютна пофіг (не зразумелы?) на той спрэс габрэйскі Ерушалайм, які быў тут 100 год таму і часткай, якога і быў Шагал (????? ???????).

    12. Ricochet  
      20/май/2010 у 19:12 11

      Маеце рацыю, стары горад, нават калі ен будзе адноўлены - гэта горад, у якім зьнікла памяць пра людзей. Але аніводная культура ня мае будучыні без павагі да сваіх каранёў. Тады і свайго, беларускага ня будзе.

    13. solid  
      21/май/2010 у 10:56 12

      Ricochet пісаў:

      Але аніводная культура ня мае будучыні без павагі да сваіх каранёў.

      На шчасце ці нажаль, але ўсе мае продкі пісалі з лева на права)))

    14. Ricochet  
      21/май/2010 у 18:30 13

      solid пісаў:

      На шчасце ці нажаль, але ўсе мае продкі пісалі з лева на права)))

      Мае таксама. А яшчэ яны хадзілі ў лапцях, гралі на жалейцы ды тацавалі Лявоніху. Ну і што з гэтага? Калі вас так хвалюе праблема ідэнтыфікацыі, як неабходнасьць ня страціць карані, дык наяўнасьць альбо атсутнасьць Шагала вам у гэтым не дапаможа. Ведайце, усё самабытнае, унікальнае ды цікавае ў сьвеце людзей зьвязанае ня толькі з нацыянальнай, але і з гістарычнай ды геаграфічнай непаўторнасьцю.

    15. solid  
      22/май/2010 у 10:28 14

      Гісторыя пішацца тымі, хто на сучасны момант жыве тут і цяпер. Беларусы пішуць і яшчэ напішуць выключна сваю гісторыю горада. Калі б вайна не вынішчыла габрэйства - гісторыя Віцебска для шырокіх масаў была б іншая, з улікам каля 70% габрэйскіх жыхароў горада.

      Я думаю, вы ж ведаеце што аб'ектыўнай гісторыі не існуе)) Таму калі для нас Шагал яшчэ адносна недалёкая мінуўшчына, што пацвярджаецца тонкай габрэйскай этнічнай праслойкай жыхароў горада, некаторымі помнікамі, то нашым ўнукам будзе вельмі цяжка зразумець яго феномен. Так жа як і нам зараз цяжка ўявіць насельніцтва Беларусі да прыходу славян.

      І гэта яшчэ хутчэй здарыцца, калі культура Беларусі і беларусаў перажыве яшчэ адно бурнае адраджэнне, кшталту беларусізацыі 20-х гадоў.

    16. Ricochet  
      23/май/2010 у 9:41 15

      1) Зноў праславутае габрэйскае пытанне. Але Шагал, перадусім, з'ява мастацтва. І зараз цікавіць аднолькава з іншымі вялікімі мастакамі разьве ж толькі габрэйскую супольнасць?

      2) А вось, у процівагу, беларускае - гэта якое? Няўжо толькі народнае ды сялянскае? Так, разьвіццё беларускага этнасу было спынена. На працягу вякоў зьнішчаўся нацыянальны генафонд, эліта. Беларусы сталі народам з непаўнавартым грамадствам. Таму зараз, на этапе станаўлення нашага этнасу, лепей не адмаўляцца ад таго, што зьвязвае нас з сусьветнай культурай і праз якое ведаюць нас у сьвеце.

      3)

      нашым ўнукам будзе вельмі цяжка зразумець яго феномен

      Ня ўпэўнены. Калі параўнаць сучаснае актуальнае мастацтва, якое больш нагадвае цырк, з Шагалам, дык апошні - гэта бадай што класіка акадэмізму. Казаць кшталту: "Не разумею" - сёння дурны тон - усё ж сто гадоў прайшло.

      4 і апошняе) Горад вырашыў аднавіць куточак старога Віцебску, неяк яго добраўладкаваць. Гэта таксама гісторыя, павага да таго, што было, да каранёў. І кожны вольны бачыць у гэтым тое, што хоча. Нехта - атракцыён, а нехта - зьбіранне камянёў. Габрэі ўбачаць сваё, свайго мастака, які маляваў зоркі Давіда, а іншыя, асабліва турысты з замежных краін - вялікага мастака 20 ст. А для некаторых беларусаў, на маю думку, гэта і напамін ня толькі пра славутага мастака, але і пра яго беларускіх вучняў. І пра народ, з якім мы на працягу стагоддзяў жылі побач і шмат у чым падзялілі гістарычны лёс.

    17. solid  
      23/май/2010 у 16:04 16

      Ricochet пісаў:

      Беларусы сталі народам з непаўнавартым грамадствам. Таму зараз, на этапе станаўлення нашага этнасу, лепей не адмаўляцца ад таго, што зьвязвае нас з сусьветнай культурай і праз якое ведаюць нас у сьвеце.

      Вой, ну чаго вы так нас пляжыце? А мсьё Шагала чамусьці ўсюды пішуць ці габрэйскім ці рускім мастаком, нават у нашых культдзеячоў рэдка павернецца язык назваць яго нейтральна - беларускім мастаком габрэйскага паходжання, бо гэта няпраўда.

      Ricochet пісаў:

      Горад вырашыў аднавіць куточак старога Віцебску, неяк яго добраўладкаваць.

      Заўважце, што не горад, а таямнічы інвестар з Амерыкі. Хаця гэта безумоўна плюс.

      Ricochet пісаў:

      але і пра яго беларускіх вучняў

      У Шагала практычна не было "беларускіх" вучняў у Віцебску, напрыклад адны з самых вядомых Язэп Меерзон, Алена Кабішчэр-Якерсон, Леў Зевін. І, дарэчы, не было паслядоўнікаў - стыль Шагала памёр разам з ім.

    18. Ricochet  
      23/май/2010 у 20:15 17

      solid пісаў:

      Вой, ну чаго вы так нас пляжыце? А мсьё Шагала чамусьці ўсюды пішуць ці габрэйскім ці рускім мастаком

      Нас пляжылі ў шматлікіх войнах, аб чым я і казаў, а таксама ўлада, якая ўсе савецкія гады казала, што і вы зараз. Ну хай сабе Шагал - нацыянальная гордасьць Расеі, Францыі і Амерыкі, як пішуць "культдзеячы". Дарэчы, для іх Беларусь ніколі і не існавала.
      solid пісаў:

      Заўважце, што не горад вырашыў, а таямнічы інвестар з Амерыкі.

      Вырашыў горад, а дапаможа інвестар.
      solid пісаў:

      стыль Шагала памёр разам з ім.

      Вы не наведваеце віцебскія выставы?
      А па сутнасьці. Якія стылі перажылі сваіх заснавальнікаў акрамя сацрэалізму? Арыгінальны, самабытны мастак - гэта і ёсьць стыль. Адзіны, непаўторны і распазнальны. У мастацтве гэта адзнака вялікага.
      Не было пасьлядоўнікаў? Былі пераймальнікі.

    19. Гара Джанін  
      23/май/2010 у 20:25 18

      solid пісаў:

      Ricochet пісаў:
      Але аніводная культура ня мае будучыні без павагі да сваіх каранёў.
      На шчасце ці нажаль, але ўсе мае продкі пісалі з лева на права)))

      О! Я заўсёды ведаў, што мы з табой разам па гэтым пытанні, нягледзячы на спробы некаторых талерастаў пасеяць паміж намі рознь!!! 😉

    20. solid  
      24/май/2010 у 0:16 19

      Ricochet пісаў:

      Не было пасьлядоўнікаў? Былі пераймальнікі.

      Шагалаўскі стыль вось тым і вызначаецца, што ў яго не было ні вучняў толкам, ні паслядоўнікаў. Хаця вось ў тых жа сучаснікаў Шагала - Кандзінскага і Малевіча былі і досыць вядомыя ў мастацкіх колах.

      А пераймальнікі - вартыя смеху. У адрозненне ад рэальна касмапалітычных мастакоў, Шагал быў нацыянальным мастаком, але нажаль (ці на шчасце) не беларускага народу. І калі ягоны стыль "пераймае" беларус - гэта такое самае бязглуздзе як і нашэнне нашай моладдзю куфіі.

    21. solid  
      24/май/2010 у 0:20 20

      @ Гара Джанін:
      Рэбэ, такі я ж ніколі ня быў супроць быць ргазам)))

    22. Ricochet  
      24/май/2010 у 19:44 21

      @ solid:
      Столькі недарэчнасьцей! Сэнсу ў Шагале няма. Гэта міф. Унукі яго забудуць. Вучняў не было, пасьлядоўнікаў не было. Стылю не было. І ўвогуле, да Беларусі ён мае ўскоснае дачыненне.
      Вы не правы. Тут не мастацтвазнаўчы дыспут, але вы не правы. Магчыма вам не падабаецца Шагал, як мастак (скажу і для мяне не па кані корм), магчыма, як яўрэй (увесь час кажаце: "Сваё, беларускае", а я пачуў:"Ксенафобскае, юдафобскае"). Магчыма не падабаецца, што з ім сталі насіцца бы курыца з яйкам. Але вы не правы і самі ведаеце, што не правы.

    23. Гара Джанін  
      24/май/2010 у 21:25 22

      solid пісаў:

      @ Гара Джанін:
      Рэбэ, такі я ж ніколі ня быў супроць быць ргазам)))

      І нават на пагргом ргазам? ))))

    24. Гара Джанін  
      24/май/2010 у 21:26 23

      Ricochet пісаў:

      @ solid:
      Столькі недарэчнасьцей! Сэнсу ў Шагале няма. Гэта міф. Унукі яго забудуць. Вучняў не было, пасьлядоўнікаў не было. Стылю не было. І ўвогуле, да Беларусі ён мае ўскоснае дачыненне.
      Вы не правы. Тут не мастацтвазнаўчы дыспут, але вы не правы. Магчыма вам не падабаецца Шагал, як мастак (скажу і для мяне не па кані корм), магчыма, як яўрэй (увесь час кажаце: “Сваё, беларускае”, а я пачуў:”Ксенафобскае, юдафобскае”). Магчыма не падабаецца, што з ім сталі насіцца бы курыца з яйкам. Але вы не правы і самі ведаеце, што не правы.

      А скажыце, чаму ён не правы? 😉

    25. solid  
      25/май/2010 у 0:26 24

      Ricochet пісаў:

      увесь час кажаце: “Сваё, беларускае”, а я пачуў:”Ксенафобскае, юдафобскае”

      Ну вось толькі ня трэба нашу тэарэтычную размову да побытавага антысемітызму зводзіць, а то Гара Джанін запіша нас у сваю таемную сіянісцкую арганізацыю)))

      Ricochet пісаў:

      Але вы не правы і самі ведаеце, што не правы.

      М-да, вось гэта абяззбройваючы аргумент)))

    26. Наёмник демократии  
      25/май/2010 у 14:11 25

      Марк шагал, Мойша шагал, Лейба шагал... Один раз они уже все пришагали, дорого заплатили за своё приспособленчество.И сейчас приспосабливаются к новому режиму. Не нравится этому народу правда о себе.

    27. Ricochet  
      26/май/2010 у 18:54 26

      @ solid:

      Мастакам прысудаў ня робяць! Акрамя крымінальных. Тым болей за такія "злачынствы", як адсутнасць пасьлядоўнікаў. Глядзіце лепш на карціны майстра і адчувайце іх. Што лепшага ў тым, што ў Малевіча былі пасьлядоўнікі, што ён выдумляў мёртвыя стылі і незразумелыя тэорыі, прыйшоў да высновы аб канцы мастацтва і забароне ў ім пачуццяў, што ўсё старое ў гарадох трэба разбурыць? А можа лепш каб у яго ніколі і нідзе не было пасьлядоўнікаў? Але Малевіча ў Віцебску таксама трэба было б ушанаваць.

      Вельмі дрэнна, калі пра мастацтва пачыналі разважаць камуністы-чыноўнікі абкамаў ды райкамаў. Яшчэ горш, калі яны нешта пачыналі рабіць. Вы ведаеце, што яны казалі ў 80-я гады чаму ў Віцебску ніколі ня будзе ні помніка Шагалу, а ні яго музэю? Прыкладна тое, што і вы зараз. Што ён чужы, ня наш. А яшчэ, што ён любіць, акрамя Віцебску, яшчэ й Вашынгтон з Ерусалімам, што Леніна маляваў дагары нагамі. Таму вяртанне Шагала, калі гэтыя "ідыёлагі" сышлі, успрымалася ўсімі як адраджэнне, як зьмены ў правільным накірунку. І жыццё гэта толькі пацвердзіла. Сёння і Шагал ня чужы, і гораду з ім добра.

      "Парыж варты месы" - сказаў былы гугенот Генрых IV калі, каб атрымаць падтрымку французаў стаў каталіком. Дык вось, Віцебск варты Шагала, каб стаць нармалёвым сучасным, культурным горадам.

      І апошняе, а можа з гэтага трэба было і пачынаць. Якое дачыненне мае асабістае меркаванне, вашае альбо маё, пра Шагала да рэканструкцыі Задзвіння? Хай сабе такі-сякі мастак, але калі што-небудзь там будзе зроблена - і добра.

    28. Гара Джанін  
      26/май/2010 у 21:40 27

      Наўрад ці ён "не чужы"... Проста навязаны нам сілай вось такіх "перакананняў". Такога беларускага мастака няма

    29. solid  
      27/май/2010 у 12:23 28

      Ricochet пісаў:

      Якое дачыненне мае асабістае меркаванне, вашае альбо маё, пра Шагала да рэканструкцыі Задзвіння?

      Мы ж з вамі дыскутуем, выкаваем думкі, а дачыненне - пакуль не наша справа.

      Ricochet пісаў:

      “Парыж варты месы” - сказаў былы гугенот Генрых IV калі, каб атрымаць падтрымку французаў стаў каталіком. Дык вось, Віцебск варты Шагала, каб стаць нармалёвым сучасным, культурным горадам.

      Памятаеце, чым скончыў Анры IV? Дрэнна скончыў) Баюся, каб шагалаўская эпапея не закончылася нечым так жа.

    30. Ricochet  
      27/май/2010 у 18:42 29

      solid пісаў:

      Баюся, каб шагалаўская эпапея не закончылася нечым так жа.

      Горш, калі яна закончыцца нічым.

    31. solid  
      27/май/2010 у 22:53 30

      Ricochet пісаў:

      Горш, калі яна закончыцца нічым.

      І ўсё да гэтага рана ці позна прыйдзе.

    32. Ricochet  
      28/май/2010 у 19:52 31

      Гара Джанін пісаў:

      Такога беларускага мастака няма

      Вядома, няма. А ёсць мастак, які нарадзіўся ў Беларусі і ўсё жыццё маляваў адзін беларускі горад.
      solid пісаў:

      І ўсё да гэтага рана ці позна прыйдзе.

      Не глядзіце так далёка.

    33. Гара Джанін  
      28/Чэрвень/2010 у 9:43 32

      Ricochet пісаў:

      Гара Джанін пісаў:
      Такога беларускага мастака няма
      Вядома, няма. А ёсць мастак, які нарадзіўся ў Беларусі і ўсё жыццё маляваў адзін беларускі горад.

      Па-габрэйску маляваў... 😉

    Каментаваць