ФК “Віцебк” завяршыў першы круг паразай

Cёння ў Віцебск завітаў сталічны клуб “Мінск”, каб у сустрэчы з месцячамі здабыць тры ачкі і завяршыць першы этап чэмпіяната ў тройцы мацнейшых. Абыграўшы віцябчан 0:3, мінчукі засталіся з жураўлём у руках.

Да экватара першага тайма віцебскі калектыў выглядаў у гэты спякотны вечар больш свяжэй. Але характэрная для ”Віцебска” няўпэўненасць у матчах ля штрафной суперніка і сённяшняя недакладнасць пры перадачах пазбаўляла гаспадароў ствараць вострыя моманты.

Пры гульні, якую дэманстравалі госці ў першым тайме, гаспадары павінны былі забіваць і перамагаць. Гэта разумеў і трэнерскі штаб “Віцебска”. Гаспадары распачалі другі тайм узрушана – адчувалася праца ў перапынку галоўнага трэнера Юрыя Канаплёва. Прапушчаны віцябчанамі мяч на 59-й хвіліне стаў у гульні пераломным момантам. Паступова пачалася развальвацца іх гульня ў цэнтры і ў абароне – у выніку 0:3.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць