Храм у гонар Сабора беларускіх святых адчыніцца на Віцебшчыне

У вёсцы з прыгожай назвай Слаўнае ў Талачынскім раёне з’явіцца храм у гонар Сабора беларускіх святых. Першае богаслужэнне пройдзе тут 29 траўня, на Адвітанне свята Сёмухі.

Як піша sobor.by, эта будзе адзіная царква не толькі ў Слаўным, але і ў ягоным наваколлі. Таму для месцічаў адкрыццё храма стане вялікай падзеяй. Закладны камень у ягоным падмурку з’явіўся ў 1998 годзе, а будаваць яго на сродкі вернікаў, спонсараў (ураджэнцаў вёскі, што жывуць зараз у Мінску і Маскве) і мясцовага СПК пачалося некалькі гадоў таму.

Даведка “ННВ”: Сабор беларускіх святых – досыць новая з’ява для беларускіх храмаў. У нашых гарадах часцей за ўсё віселі саборныя іконы з выявамі рускіх святых. І толькі самыя выбітныя беларускія святыя, як Еўфрасіння Полацкая, траплялі на саборныя іконы. Вядомы абраз, на якім выяўленыя разам усе 59 беларускіх праваслаўных святых, сярод якіх Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Апанас Берасцейскі, праведная Сафія Слуцкая, пакутнік дзіцятка Гаўрыла Беластоцкі, прападобны Генадзь Магілёўскі, віленскія пакутнікі Антоній, Іаан і Яўстафій і інш., стварыў малады мастак Міхаіл Зубовіч. Святкаванне Сабору нашых святых – Дзень беларускіх святых, адзначаецца ў 2-ю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы (Сёмухі). Сёлета гэта будзе 6 чэрвеня.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць