Віцебск развітаўся з журналістам Сяргеем Буткевічам

Сёння ў Віцебску праводзілі ў апошні шлях вядомага беларускага журналіста Сяргея Буткевіча.
Віцебск развітаўся з журналістам Сяргеем Буткевічам. Фота Сержука Серабро

Сяргей Сяргеевіч сыйшоў на 69-м годзе жыцця. Незадоўга да свайго юбілею з такой шчаслівай лічбай “сем”. Колькі яшчэ было планаў, ненапісаных цікавых артыкулаў, людзей, якім ён мог бы дапамагчы моцай свайго пяра.

Віцебск развітаўся з журналістам Сяргеем Буткевічам. Фота Сержука Серабро

Аднак смерць, на жаль, не спыняецца ні перад талентам, ні перад ягонымі няздзейсненымі марамі, ні перад ягоным будучым юбілеем… Не шкадуе родных, сваякоў і сяброў, для каго смутак па памерлым будзе незагойным. І штодзённым.

Віцебск развітаўся з журналістам Сяргеем Буткевічам. Фота Сержука Серабро

Аднак ёсць такая рэч, як памяць. І таму Буткевіч не сыйшоў у нябыт.

Развітацца з ім прыйшлі тыя, каму былі дорагі імя, справы і душа гэтага чалавека. Каля труны мноства жалобных вянкоў і жывых кветак – півонь, руж, гваздзікоў, рамонкаў… І людзей – калег па прафесіі, прадстаўнікоў віцебскай творчай інтэлігенцыі. Прыехаў з Мінска Іосіф Сярэдзіч – галоўны рэдактар газеты “Народная воля”, выдання, з якім С.Буткевіч супрацоўнічаў да апошняга дня жыцця. Быў разгорнуты бел-чырвона-белы сцяг з жалобнай стужкай.

Вечная памяць!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ