Сустрэча з Андрэем Катлярчуком

Славуты гісторык, выкладчык універсітэта Паўднёвага Стакгольма (Sodertorn University), вядомы на Беларусі найперш дзякуючы манаграфіі “Шведы ў гiсторыi і культуры беларусаў”, сустрэнецца з усімі зацікаўленымі 2 чэрвеня ў сераду а 15-й гадзіне ў выставачнай зале "Духаўскі крглік" (пл. Свабоды).

А.Ктлярчук. У ценю Польшчы і Расіі

Сустрэча прымеркаваная да выхаду новай кнігі А.Катлярчука "У ценю Польшчы і Расіі. Вялікае Княства Літоўскае і Швецыя ў часе еўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", якая, па сутнасці, з'яўляецца беларускім выданьнем ягонай доктарскай дысэртацыі. У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй, асобныя яе часткі прысьвячаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням. Акрамя таго, аўтар распавядзе пра папярэднія даследаванні і бягучыя навуковыя распрацоўкі. Андрэй Катлярчук завітае ў Віцебск літаральна на пару гадзін, якія ён змог вылучыць у шчыльным графіку сустрэч па універсітэтах і бібліятэках Беларусі.

Уваход на прэзентацыю вольны.


Падобнае

    4 каментарыя

    1. Виктор  
      1/Чэрвень/2010 у 11:25

      Мне кажется наукой здесь и не пахнет.
      Вот проклятые ляхи.

    2. Хведар Скрайновіч  
      1/Чэрвень/2010 у 12:55 1

      @ Виктор:
      Па-першае, кандыдатаў у Расейскай Акадэміі Навук проста так не раздаюць. Тым больш ляхам.
      Па-другое, не раздаюць і дактароў у Швецыі.
      Па-трэцяе, прыйшлі б і самі яму пра ўсё распавялі.

    3. Litvin  
      1/Чэрвень/2010 у 13:05 2

      Виктор пісаў:

      Вот проклятые ляхи.

      🙂 Правильно - ух проклятые ....а ещё и москали недорезаные.... во сколько гадов ))

    4. Ліс  
      2/Чэрвень/2010 у 8:38 3

      Дарэчы, вельмі цікавая праца, якая распавядае пра зусім невядомую большасці беларусам гісторыю Кейданскай уніі паміж ВКЛ і Швецыяй. Была б магчымасць абавязкова пабываў бы на сустрэчы. Катлярчук -- выдатны гісторык.

    Каментаваць