Лета пройдзе без экскурсій у Сафійцы

Полацкі Сафійскі сабор – знакаміты помнік архітэктуры сярэдзіны XI – сярэдзіны XVIII стагоддзяў – з 12 чэрвеня зачыняць на рэстаўрацыю.
Супрацоўнікі Інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ аглядаюць кроквы, якія трымаюць дах сабора. Фота al-31f.livejournal.com

Новы воблік святыні палачане і турысты ўбачаць толькі праз тры гады. Праект рэстаўрацыі ўключае замену страпілаў, змену ваконных блокаў, рамонт фасаду.

Да верасня, пакуль будаўнікі будуць рамантаваць дах, наведвальнікі не змогуць трапіць ў музей Сафійскага сабора, які адначасова з’яўляецца і канцэртнай залай. Знакаміты полацкі арган падчас рамонту схаваюць пад ахоўным матрэлыялам, а затым спецыялісты з Германіі зробяць яго санітарную апрацоўку.

Калі ў сабора з’явіцца новы дах, у музей зноў будуць пускаць наведвальнікаў. А пакуль экскурсіі стануць віртуальнымі – Полацкі музей беларускага кнігадрукавання будзе праводзіць мультымедыйныя прэзентацыі Сафійскага сабора.

Па матэрыялах інфармагенцваў.


Меткі: ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. rey  
      2/Чэрвень/2010 у 18:14

      але ж слова рэстаўрацыя у кантэксце беларусі чамусь успрымаецца заўсёды з *содроганіем душі*..

    2. al-31f.livejournal.com/  
      2/Чэрвень/2010 у 18:55 1

      Что будут реставрировать:
      http://al-31f.livejournal.com/144680.html

    3. Гара Джанін  
      2/Чэрвень/2010 у 21:05 2

      Галоўнае, каб у рэстаўраваны сабор зноў пачалі сцякацца дурні з усяго свету, гатовыя выкласці кучу грошай і страціць процьму часу дзеля таго, каб паглядзець на папоўшчыну і "ўзняцца духоўна"... За кошт гэтых дурняў і корміцца цэлы натоўп царкоўнікаў

    4. Сяржук Серабро  
      2/Чэрвень/2010 у 21:11 3

      Гара Джанін пісаў:

      а кошт гэтых дурняў і корміцца цэлы натоўп царкоўнікаў

      Сабор належыць дзяржаве і зараз там музей. Цябе поп на хрэсьбінах не ўтрымаў і ты аб начоўкі ляснуўся, што такі антыклерыкал? 8)

    5. Litvin  
      3/Чэрвень/2010 у 9:40 4

      @ Гара Джанін:
      Але на сёньня нашая Сафiя не належыць анiводнай канфэсii на Беларусi. Пры чым тут царкоўнiкi? Не зразумеў.

    6. Гара Джанін  
      4/Чэрвень/2010 у 20:15 5

      Сяржук Серабро пісаў:

      Гара Джанін пісаў:
      а кошт гэтых дурняў і корміцца цэлы натоўп царкоўнікаў
      Сабор належыць дзяржаве і зараз там музей. Цябе поп на хрэсьбінах не ўтрымаў і ты аб начоўкі ляснуўся, што такі антыклерыкал?

      А я нехрысць, мяне ніякі поп не трымаў 🙂 А музей можна заснаваць і не ў рэлігійнай установе

    7. Гара Джанін  
      4/Чэрвень/2010 у 20:17 6

      Litvin пісаў:

      @ Гара Джанін:
      Але на сёньня нашая Сафiя не належыць анiводнай канфэсii на Беларусi. Пры чым тут царкоўнiкi? Не зразумеў.

      Пры тым, што гэта РЭЛІГІЙНЫ помнік. Спадзяюся, вядома якой рэлігіі?

    8. Сяржук Серабро  
      4/Чэрвень/2010 у 20:51 7

      Гара Джанін пісаў:

      Пры тым, што гэта РЭЛІГІЙНЫ помнік. Спадзяюся, вядома якой рэлігіі?

      Гэта помнік архетыэктурны, спадзяюся вядома?

    9. Гара Джанін  
      6/Чэрвень/2010 у 11:17 8

      Сяржук Серабро пісаў:

      Гара Джанін пісаў:
      Пры тым, што гэта РЭЛІГІЙНЫ помнік. Спадзяюся, вядома якой рэлігіі?
      Гэта помнік архетыэктурны, спадзяюся вядома?
      Працяг дыскусіі на форуме: link

      Ён рэлігійны, а не архітэктурны. Думаю, усім вядома

    Каментаваць