У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук

Сёння ў Духаўскім кругліку сабраліся людзі, якім неабыякава гісторыя Беларусі – гісторыкі, краязнаўцы, мастакі, музейныя супрацоўнікі, моладзь, былі нават прадстаўнікі аддзела культуры гарвыканкама. Прыйшлі на Андрэя Катлярчука – шведскага гісторыка з беларускім паходжаннем, выкладчыка універсітэта Паўднёвага Стакгольма (Sodertorn University), аўтара кнігі “Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў”. Выдання, якое ёсць у хатняй бібліятэцы ледзь не кожнага свядомага беларуса…
У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук. Фота Сержука Серабро

У анонсе пра візіт Катлярчука паведамлялася, што гісторык “завітае ў Віцебск літаральна на пару гадзін, якія ён змог вылучыць у шчыльным графіку сустрэч па універсітэтах і бібліятэках Беларусі”.

У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук. Фота Сержука Серабро

Катлярчук прызнаўся, што не быў у Віцебску каля 12 гадоў і што наш горад непараўнальна змяніўся з таго часу. Далей ён распавёў аб сваіх новых кнігах – перавыданні знакамітых “Швэдаў…” (выдадзена Інстытутам беларусістыкі ў Вільні ў 2007 годзе) і навуковай манаграфіі “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.” (пабачыла свет пра падтрымцы “Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і амбасады Каралеўства Швецыя ў Беларусі).

У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук. Фота Сержука Серабро

Апошняя кніга – беларускае выданне доктарскай дысертацыі Катлярчука, якое ўпершыню выйшла асобным выданнем на беларускай мове. У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швэцыяй. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням. Распавядаючы пра гэту кнігу, Андрэй Катлярчук сказаў, што сам яе пакуль яшчэ не чытаў. Затое, па ягоных словах, манаграфію прачытаў амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Працы Катлярчука цікавыя не толькі навукоўцам, але і шырокаму колу чытачоў. Я, да прыкладу, адкрыла для сябе, што Карл ХІІ для караля быў сапраўдным спартанцам. Ён мог на сняданак з’есці толькі яблык, лусту чорнага хлеба і кубак малака. (Дзіўна, але амаль, як у мяне, толькі замест малака – кава. Паважаю людзей, якія харчуюцца сціпла, мала і правільна). Дык вось, палкаводзец быў аднойчы вельмі задаволены, калі ў Беларусі яго пачаставалі яблыкам. Праўда, пазней, ужо не ў Катлярчука, а ў Пікуля я прачытала, што Карл ХІІ пазбягаў жанчын. “Каханне сапсуе любога героя”, – лічыў гэты кароль-дзівак.

Філолагам і журналістам, безумоўна, падасца цікавай глава “Прыказкі беларусаў пра швэдаў” з першай з вышэй названых кніг. Так, шырокавядомы выраз “Як швед пад Палтавай”, аказваецца, запазычаны, хутчэй за ўсё, у нашых суседзяў-украінцаў. Метафара абазначае абсалютную няўдачу ва ўсіх справах.

Сустрэча з віцебскай інтэлігенцыяй адбылася па ініцыятыве галоўнага рэдактара часопіса «ARCHЕ» Валерыя Булгакава. Да свайго кароткага гасцявання ў Віцебску гісторык паспеў пабываць у Полацку, у прыватнасці, наведаў Полацкі дзяржаўны універсітэт.


Меткі: , ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. rezoner  
      2/Чэрвень/2010 у 20:26

      Что это было?
      Приехали взмыленные,
      вчера отбарабанили в Минске, сегодня с утра были в Полоцке, торопимся, потому что вечером должны отметиться в Могилеве.
      В этой книжке 100страниц, а в этой - 1000.
      Они должны быть интересные.

      Зачем всё это? Кто-то где-то галочку поставил.

    2. Сяржук Серабро  
      2/Чэрвень/2010 у 20:29 1

      rezoner пісаў:

      Что это было?

      У артыстаў гэта называецца "чос". 8)

    3. Петрык  
      2/Чэрвень/2010 у 22:52 2

      Я тут пачытаў, у яго атрымліваецца агулам недзе 18 сустрэч за чатыры дні. Прычым геаграфія - ад Пінска да Полацка.
      Мне абсалютна ўсё спадбалася, калі хто хацеў дадатковых уражанняў, то заставаліся і задавалі пытанні.
      Гэта ж не лекцыя па гісторыі, а прэзентацыя кнігі. Нашто рзмазываць?

    4. rezoner  
      3/Чэрвень/2010 у 10:33 3

      Петрык пісаў:

      Гэта ж не лекцыя па гісторыі, а прэзентацыя кнігі. Нашто рзмазываць?

      Вы всерьёз верите, что люди пришли на презентацию книги?

      Лично я предполагал, что профессиональный историк(и университетский преподаватель), 10лет собирающий материал по западным интереснейшим архивам,
      расскажет вкратце и популярно, что ж он там нарыл за эти годы.
      Не несколько интересных фактов,не перечисление фамилий,
      а свой взгляд(концепцию) на процессы в 16-18веках.

      Книг и фактов в интернете за это же время можно было нарыть в 10 раз больше.

    5. solid  
      3/Чэрвень/2010 у 11:53 4

      rezoner пісаў:

      расскажет вкратце и популярно, что ж он там нарыл за эти годы.
      Не несколько интересных фактов,не перечисление фамилий,
      а свой взгляд(концепцию) на процессы в 16-18веках.

      Вы супярэчыце самі сабе - менавіта папулярна і даступна для масаў ён і расказаў. Папулярная гісторыя адрозніваецца ад навуковай менавіта акцэнтам на цікавых "смажаных" фактах. Пра Піцер, Рыгу, магчымую Беларусь у складзе Швецыі, вядомых людзей - праграма мінімум была.

      Адзінае шкада, што рэальна мала, бо такога часавека можна было б не адну пару выслухаць. У яго відавочны талент выкладчыка і шкада, што не наш універ яго запрасіў з адпаведнымі ўрачыстасцямі і магчымасцямі, а ўсяго толькі беларускі інтэлектуальны часопіс.

    6. rezoner  
      3/Чэрвень/2010 у 15:19 5

      По-моему "популярно", это не только жареные факты типа откровенно неправдоподобной диеты Карла XII.
      Популярно это в первую очередь просто, о сложных вещах.
      История всегда ангажирована, у нас один взгляд, у шведов на те же события совсем другой.
      Катлярчук просто пересказал несколько шведских мифов. И то не в виде системы.

      Тут он себя считает шведом и не понимает, что он здесь делает. Зато там он белорус и именно за это ему деньги платят.

    7. solid  
      3/Чэрвень/2010 у 19:35 6

      rezoner пісаў:

      Катлярчук просто пересказал несколько шведских мифов. И то не в виде системы.

      А вы часам не скандынавіст з навуковай ступенню?

    8. rezoner  
      3/Чэрвень/2010 у 20:03 7

      solid пісаў:

      А вы часам не скандынавіст з навуковай ступенню?

      Вас конкретно что интересует?
      Или любите интеллигентные разговоры: "А ты кто такой?"

      Человек насобирал в архивах документы с упоминанием Речи Посполитой, подшил
      и получил шведскую ученую степень.
      Так там он работает "белорусом" пришлось приехать сюда.
      Прочитал оглавление - краткое содержание, пара баек и всё.

      Если вы культурно провели время и приобщились к европейскому Духу, рад за вас.

    9. solid  
      4/Чэрвень/2010 у 0:07 8

      rezoner пісаў:

      Человек насобирал в архивах документы с упоминанием Речи Посполитой, подшил и получил шведскую ученую степень.

      Ну дык усё выдатна - ён спачатку правёў вывучэнне ўнікальных крыніц, дзякуючы кантэнт-аналізу, а потым прымяніў класічны гісторыка-параўнаўчы метад, вядомы нават двоечнікам з нашага ВДУ. Вынікам стала яго манаграфія пра шведаў у гісторыі беларусаў.

      Прасцей да гэтага стаўцеся - выдатны цікавы дзядзька з стакгольмскага ўніверу наведаў наш захолустны городзішко - гэта ўжо культурна-навуковая падзея для Віцебска.

    Каментаваць