Газета “Звязда” пра помнік Неўскаму ў Віцебску

Газета "Звязда" ўжо ў другі раз звяртаецца да тэмы ўсталявання ў Віцебску помнікаў князю Аляксандру Неўскаму і княгіне Вользе. Прапаноўваем увазе чытачоў сайта "Народныя навіны Віцебска" погляд гэтага дзяржаўнага выдання на магчымасць з'яўлення ў нашым горадзе спрэчных манументаў.

Яшчэ раз пра лёс помнікаў у Віцебску

Навукоўцы канстатуюць, што манумент Аляксандру Неўскаму, які плануюць усталяваць у горадзе над Дзвіной, прывядзе да некарэктнага тлумачэння беларускай гісторыі. Месца пад гэты помнік ужо падрыхтавана. А падумаць ёсць над чым. Пасля крытычнай публікацыі ў "Звяздзе" чыноўнікі разгледзелі праблему ўсталявання віцебскіх помнікаў пад іншым ракурсам.

Пра спрэчныя манументы, якія могуць з'явіцца ў Віцебску, пісалася ў нумары "Звязды" за 30 сакавіка гэтага года ("Каму ў Віцебску збіраюцца паставіць помнікі?"). Праект у імя Вялікага князя Альгерда, заснавальніка Віцебскага замка, не прывёў да спрэчак. А вось манументы Аляксандру Неўскаму і княгіні Вользе ў многіх разважлівых людзей выклікалі неўразуменні.

І калі Вольгу згодна з адным міфам лічаць заснавальніцай Віцебска (дакладных гістарычных звестак пра гэта няма), то з Аляксандрам Неўскім сітуацыя іншая: яго збіраюцца ўвекавечыць за тое, што "ЁН ТУТ БЫВАЎ" у 1245 годзе.

Аляксандр Неўскі — персанаж знакавы, не так даўно быў прызнаны "Іменем Расіі". Але прычым тут манумент у Віцебску, пастаўлены, дарэчы, за бюджэтныя грошы (больш за 2 мільярды беларускіх рублёў)?

У мінулым артыкуле "Звязды" галоўны спецыяліст аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Пётр ПАДГУРСКІ патлумачыў, што "ў палітычныя пытанні мы не паглыбляемся", а "Аляксандр Неўскі ў 1245 годзе бываў у Віцебску і забіраў адсюль свайго сына".

У артыкуле выступіў і навукоўца з Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук. Аўтарытэтны даследчык выказаў сваю думку: Аляксандр Неўскі для гісторыі нашай краіны важнага значэння не мае, а ставіць помнік за тое, што ён тут бываў, смешна. Дарэчы, факт заснавання Віцебска княгіняй Вольгай, па словах навукоўцаў, таксама не даказаны.

Артыкул выклікаў востры рэзананс. Спачатку з боку звычайных чытачоў.

"Добра, калі б помнік Неўскаму ў выглядзе невялікага бюста паставілі каля царквы ў яго гонар, — пракаментаваў артыкул наведвальнік інтэрнэт-сайта "Звязды" Husаr. — Але ж ён будзе першым вялікім абеліскам, які ўбачаць госці горада, якія будуць заязджаць з Кіраўскага моста..."

"Калі быў у Віцебску, заўважыў, што ў аўтамабілях з беларускімі нумарамі часта можна пабачыць маленькія замежныя сцяжкі, — тут жа далучыўся да дыскусіі чытач "Звязды" Дзмітрый. — Здаецца, Беларусь няўхільна ўзяла курс будаваць незалежную дзяржаву? Ці не?"

Свае погляды на праблему аўтару матэрыяла горача выказвалі па тэлефоне, у рэдакцыю прыходзілі лісты.

Аказалася, што і высокія чыноўнікі засумняваліся ў правільнасці свайго рашэння. Прадстаўнікі Віцебскага гарвыканкама звярнуліся ў Мінск — ці можна ставіць усе тры помнікі? Запыты трапілі ў Міністэрства культуры, пазней — у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Наша рэкамендацыя была такая: паставіць помнікі Альгерду і Вользе як легендарнай заснавальніцы Віцебска. Менавіта легендарнай, і гэта пазначыць на помніку. Аляксандру Неўскаму мы парэкамендавалі помнік не ставіць — паведамляе Аляксандр ГРУША, загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

- Віцебскія чыноўнікі даказваюць, што горад заснавала не інакш як Вольга, спасылаюцца на гістарычныя дакументы...

— Ёсць крыніца, гэта "Віцебскі летапіс Сцяпана Аверкі" 1768 года. Аўтар, летапісец-храніст, у адрозненне ад сучасных даследчыкаў выстаўляе свае асабістыя меркаванні як ісціну. Ён звярнуў увагу, што каля Віцебска ёсць населеныя пункты, назвы якіх маюць корань —ольг— , таму дапусціў, што Вольга магла заснаваць Віцебск. Вядома, гэтыя звесткі маюць легендарны характар.

Нягледзячы на папярэджанні аўтарытэтных даследчыкаў гісторыі, месцы пад усе тры помнікі ў Віцебску ўжо гатовыя.

— Усе падрыхтоўчыя працы праведзены, усе неабходныя дакументы мы падрыхтавалі, — паведамляе намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ. — У найбліжэйшы час чакаем рэзалюцыю. Калі адказ будзе станоўчым, адразу ж прыступаем да працы.

Такім чынам, лёс віцебскіх помнікаў будзе вядомы ў бліжэйшы час.

Можа быць, і дарма некаторыя журналісты ўз'еліся на княгіню Вольгу і Аляксандра Неўскага, няхай будзе светлая іх памяць. Асабіста я нічога не маю супраць гэтых гістарычных дзеячаў.

Праблема — куды больш глыбокая. Сёння, у няпросты час станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы, калі неабходна ставіць помнікі СВАІМ героям, вучыць людзей СВАЁЙ мове, мы раптам усталёўваем манумент Неўскаму — ўсё ж у асноўным герою суседняй краіны. Аб'ехаў камандзіроўкамі ўсю краіну, і толькі на Віцебшчыне сустрэў рускамоўныя шыльдачкі з назвамі населеных пунтаў: не САР'Я, а САРЬЯ, не АСВЕЯ, а ОСВЕЯ, не ЛІПАЎКІ, а ЛИПОВКИ і гэтак далей. Такое ўражанне, што вандруеш не па Віцебскай вобласці незалежнай краіны Беларусь, а па нейкай расійскай губерні.

Вядома, згодна з Канстытуцыяй мы маем дзве дзяржаўныя мовы. Але так прынята, што пры стварэнні шыльдачак з назвамі населеных пунктаў і дарожных знакаў ужываюць нацыянальную мову. І адхіленне ад гэтага правіла трывожыць. На Міншчыне, Магілёўшчыне, напрыклад, такога і блізка не пабачыш.

Такая ж логіка і з помнікамі. Няўжо мы не маем СВАІХ герояў, чыю памяць неабходна ўвекавечыць?

Дзякуй Богу, што простая інтэлігенцыя на Віцебшчыне выхоўвае моладзь у рэчышчы здаровай ідэалогіі. У той жа вёсцы Сар'я, назву якой напісалі па-руску, я завітаў у мясцовы краязнаўчы гурток (дзейнічае пры сярэдняй школе). Наўпрост спытаўся ў мясцовых вучняў, кім яны ганарацца? І пачуў не пра Аляксандра Неўскага і Іллю Мурамца, а пра мясцовых святых мучанікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру. Аказалася, што святых гэтых узнёс да славы алтара сам легендарны Папа Рымскі Ян Павел ІІ. Былі яны беларусамі, размаўлялі па-беларуску; як і належыць святарам, вучылі людзей хрысціянскім каштоўнасцям. І калі ў 1943 годзе гітлераўцы палілі вёскі ў ваколіцах Сар'і, смерць добраахвотна прынялі і Антоні Ляшчэвіч з Юрыем Кашырам (хоць святарам фашысты дазволілі застацца жывымі). Чым не прыклад для гонару і выхавання моладзі?

Яўген ВАЛОШЫН.


Меткі: , , ,

Падобнае

    33 каментарыя

    1. rezoner  
      15/Чэрвень/2010 у 17:55

      Ученые, люди безответственные, напишут свои возражения,
      а властям что делать?
      Уже освоили два миллиарда.

      У нас вообще кризис или как?
      Откуда деньги берутся
      на все эти сумасбродные прихоти?
      Какая необходимость в этих истуканах, не имеющих никакого отношения к Витебску?
      В очередной раз показать своё самодурство и невежество?

    2. Ricochet  
      15/Чэрвень/2010 у 20:07 1

      Цікава, як беларускія навукоўцы канстатуюць помнікі Леніну, Кіраву, Марксу ў Віцебску?

    3. dima  
      15/Чэрвень/2010 у 20:11 2

      Неужели в кризис некуда потратить два милрд.???? Какая необходимость в этих памятниках???

    4. Ліс  
      15/Чэрвень/2010 у 23:06 3

      Пра бздурь з помнікам Неўскаму ў Віцебску нармальныя грамадзяне пісалі амаль год. А чыноўнікі без цара ў галаве гнулі сваю бздурь. Але ставіць помнік Неўскаму гэта ў чарговы раз лізаць задніцу Крамлю. І чаму ў віцебскіх чыноўнікаў да гэтага такая ахвота? А мо пятая калона акапалась у аблвыканкаме ці гарвыканкаме???

    5. Прохожий  
      16/Чэрвень/2010 у 0:24 4

      Знакомый говорил, что в комитете (не витебском) уже давно на эту "на эту про-имперскую секту" материал собирают... Памятник Невскому -- это верхушка айсберга. Скорей бы этих СЕПАРАТИСТОВ и "Подрывников государственной идеологии" хлопнули. Вроде, как после Выборов начнут прижимать...

    6. Лох  
      16/Чэрвень/2010 у 0:48 5

      невский ладно, а вот интересно, есть ли в германии памятники гитлеру?

    7. Gem  
      16/Чэрвень/2010 у 11:06 6

      Праблема — куды больш глыбокая. Сёння, у няпросты час станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы, калі неабходна ставіць помнікі СВАІМ героям, вучыць людзей СВАЁЙ мове, мы раптам усталёўваем манумент Неўскаму — ўсё ж у асноўным герою суседняй краіны.
      +1000

    8. Горожанка  
      16/Чэрвень/2010 у 14:22 7

      Похоже у нас теперь другая крайность. Иву на площади Свободы под памятник Ольге секанули, все разворотили, потом сновы по быстору все прихлопали, заделали и сделали вид, что так и было. Зато срочно Ольгерду постаменты строим. Сколько еще денег надо на эти метания. Лучше поставьде девушку с веслом и успокойтесь - нейтральный сюжет, русалку еще можно...

    9. Forstor  
      16/Чэрвень/2010 у 21:54 8

      Велика роль личности в истории, то ли это Ленин или Гитлер, то ли это Наполеон или Петр I, со знаком + или -, всё зависит от политических пристрастий. Памятники истории нам нужны , чтобы бы мы помнили, чтобы мы не были тем листом чистой бумаги (ничего не помнящим и полная амнезия), как говорил Мао Цзе-дун и на котором можно написать любые иероглифы в сознании, или как поступали фашисты в 1933 году, сжигая в кострах художественные произведения великих классиков; чтобы мы не были безродными манкуртами-без племени и роду-и чтобы мы в конце концов знали, откуда мы произошли и кто мы такие, и куда нам дальше двигаться, в каком направлении исторического, политического, экономического и общественного развития (морали и нравственности)!!!

    10. Русич  
      16/Чэрвень/2010 у 23:23 9

      @ rezoner:
      Ха-ха-ха! Смешно сказано: освоили!
      Храни, Господи, Беларусь! Больше некому!

    11. Русич  
      16/Чэрвень/2010 у 23:26 10

      @ Gem:
      Это паны-магнаты, что-ли свои!
      Для меня Богдан Хмельницкий свой! Куда, кстати, памятник ему дели?

    12. tarkus  
      17/Чэрвень/2010 у 9:07 11

      развалился, как бы

    13. Менчук  
      17/Чэрвень/2010 у 10:45 12

      Предлагаю поставить памятник "витебскому чиновнику -дурню", типа памятника Лаховскому что в Минске в сквере возле ж.д.вокзала. Натуру ляпить ясно с кого. Зато будет исторически обсолютно правдиво.
      А если серьёзно то пока в Витебске нет памятника Льву Сапеге, както стыдно и обидно.
      Витебчане организовалибы сбор подписей за установку памятника самому славному сыну витебской земли.Одно дело лучше 1000 слов.
      Про РПЦшных чертей Ольгу (сколько народу по её приказам было убито-замучено, городов деревень созжено, при том предков именно нас беларусов)и А. Невского (верой и правдой служившего ордынцам, за высказывание против них сына того самого что из Витебска забирал Василия на лютую казнь отдал хану Берке и т.д.)и говорить противно.Какими козлами тёмными надо быть чтобы им памятники за народные деньги устанавливать.

    14. Юрий Ш.  
      17/Чэрвень/2010 у 13:45 13

      Даже если Ольга и основала Витебск, то никак не в 974 году, потому как умерла в 969 г. в Киеве. Что на это скажут великие витебские историки из облисполкома?!

    15. Taler  
      17/Чэрвень/2010 у 16:47 14

      Русич пісаў:

      @ Gem:
      Это паны-магнаты, что-ли свои!
      Для меня Богдан Хмельницкий свой! Куда, кстати, памятник ему дели?

      @ Русич:
      Так наши паны-магнаты, не лабусы не паляки не маскали, а литвины Альгерд, Витовт, Сапеги, Радзивилы. Кстати беларусами из Речи посполитой первыми начали называть именно казаков Б.Хмельницкого и евреев страхом смерти перешедших в РПЦ, т.е. тех кто присягнул на верность маскалям. А предки тех кто теперь называется беларусами ещё и в 50-х г.г. 20-м века называли себя литвинами. Маскали, Паляки своей знатью должны гордиться, а нам они должны быть почемуто врагами. Кстати во времена кровавого потопа немалая доля этой крови на казаках Хмельницкого. Они взяли один из городов на юге Беларуси, вырезали всё население включая детей и стариков, при том непросто вырезали про их изуверства можете прочитать в летописях.Подошли войска Радзивила (наши литвины), после боя город был взят. Радзивил приказал вырыть братскую могилу куда положили всех убитых жителей города, на краю могилы были вбиты колы на которые посадили взятых в этом бою казаков, чтобы перед смертью смотрели на дело своих рук. Кстати в ВКЛ больше никого на кол не сажали, ни татар ни маскалей. Вот такое отношение у наших предков было к казакам Хмельницкого.

    16. Лох  
      17/Чэрвень/2010 у 17:23 15

      Forstor пісаў:

      Памятники истории нам нужны , чтобы бы мы помнили

      МЫ ТО ПОМНИМ. унас вова стоит,а вот немцам и вспомнить то нечего,памятников гитлеру нет.
      почему? велика ли разница?

    17. Forstor  
      17/Чэрвень/2010 у 21:55 16

      Лох, Гитлер привел немецкий народ к катастрофе, преступления Гитлера и его клики осуждены Международным Нюрнбергским трибуналом в 1946 году, а также немецким народом, а преступникам, как известно, памятники не ставят!!!

    18. Лох  
      18/Чэрвень/2010 у 2:04 17

      Forstor пісаў:

      а преступникам, как известно, памятники не ставят!!!

      ставят! сходи посмотри.

    19. Горожанка  
      18/Чэрвень/2010 у 11:09 18

      Даешь статую свободы

    20. Русский  
      18/Чэрвень/2010 у 11:43 19

      В Калининграде открыт памятник Франциску Скорине работы белорусского скульптора Анатолия Артимовича. Скульптура установлена во дворе Калининградского государственного университета на улице Александра Невского.
      Франциск Скорина побывал в Кенигсберге в 1530 году. По данным историков, Скорина собирался поступить на службу к герцогу Альбрехту и основать в Кенигсберге типографию, но из-за житейских обстоятельств не смог это реализовать.

    21. Taler  
      18/Чэрвень/2010 у 11:47 20

      Forstor пісаў:

      а преступникам, как известно, памятники не ставят!!!

      У нас преступник который мещок картошки украл, его осудят и посадят. А когда людишек милионов 10-20 в расход пустил ему памятники в каждом городе и посёлке.
      Кстати линия Сталина чем не памятник только гораздо большего масштаба, -во какая уважуха.

    22. Forstor  
      18/Чэрвень/2010 у 22:13 21

      Taler, культ личности Сталина осужден ХХ съедом КПСС в 1956 году, а труп Сталина вынесен из Мавзолея по решению ХХII съезда КПСС!!!

      Сталин вынесен из Мавзолея в 1961 году по решению ХХII съезда КПСС!!!

    23. Александр  
      21/Чэрвень/2010 у 18:48 22

      А что вы имеете против учёных? Не хлебом единым жив человек... Как что обосновать, так сразу к ним. Память тоже стоит денег и не меньше, чем материальные ценности.
      @ rezoner:

    24. rezoner  
      21/Чэрвень/2010 у 21:06 23

      Александр пісаў:

      А что вы имеете против учёных? Не хлебом единым жив человек… Как что обосновать, так сразу к ним. Память тоже стоит денег и не меньше, чем материальные ценности.

      Не думаю, что ученых будут подкупать пряниками.
      Пригрозят сокращением - и напишут они историю, какую нужно.
      В подтверждение и рукописи найдутся, и берестяные грамоты о том как Скорина творил в Питере.

      Если признанные историки постесняются, можно поручить молодой поросли - хунвейбинам из БРСМ

    25. Taler  
      22/Чэрвень/2010 у 13:02 24

      Forstor пісаў:

      Taler, культ личности Сталина осужден ХХ съедом КПСС в 1956 году, а труп Сталина вынесен из Мавзолея по решению ХХII съезда КПСС!!!
      Сталин вынесен из Мавзолея в 1961 году по решению ХХII съезда КПСС!!!

      В 1961г. осуждён, а в 21в. ему под Минском мемориал воздвигли "линия Сталина". А кто осудил например Вовку лысую головку и его сподвижников, или тех кто невинных людей в многочисленных куропатах в затылок стрелял, они сейчас ветераны называются и всяческие почести получают.(конечно большинство уже на том свете и хочется верить своё там получили). По поводу Нюрнбергского трибунала, -одни маньяки победили и судил побеждённого маньяка.Правды там всё равно небыло.
      По делу,поддерживаю Менчука в Витебске в первую очередь должен стоять памятник Льву Сапеге, даже если исполкомовские бараны ничего о нём и неслышали.
      Организуем сбор подписей за установку памятника самому достойному сыну витебщины!

    26. Litvin  
      22/Чэрвень/2010 у 13:41 25

      Ліс пісаў:

      Пра бздурь з помнікам Неўскаму ў Віцебску нармальныя грамадзяне пісалі амаль год. А чыноўнікі без цара ў галаве гнулі сваю бздурь.

      Тое, супраць чаго большасьць выказвалася амаль год таму, нарэшце й не адбудзецца? Iстуканы князю Ноўгарада,якi мала чым стасуецца зь Вiцебскам i немаючай анiякага дачыненьня да Вiцебска княгiне кiеўскай магчыма й не зьявяцца? Няўжо ў нас пачалi прыслухоўвацца да грамадскай думкi, або ў касiнецкiх галовах нешта прасьвятлiлася й яны забылiся пра неўмiручы тэзiс аб Скарыне Пiцерскiм? Або проста грошай больш няма на гэткiя недарэчныя праекты?

    27. Ліс  
      22/Чэрвень/2010 у 15:31 26

      Існуючы рэжым ніякія грошы не лічыць, не трымае справаздачу перад народам, бо мае халяўныя расейскія грошы. Толькі вось яны заканчваюцца --- гэтыя 52 мільярды даляраў, вось і пачынаюць рэпу часаць віцебскія чыноўнікі. Але бздурь працягваецца. І будзе цягнуцца пры гэтай аднаствалавой уладзе ( усе галіны улады павінны расці са ствала прэзідэнта -- штосьці падобнае заявіў у свой час адзін разумнік.)

    28. Ricochet  
      22/Чэрвень/2010 у 19:39 27

      Taler пісаў:

      ...в Витебске в первую очередь должен стоять памятник Льву Сапеге

      Ягайло Ольгердович, Иосафат Кунцевич, Сапега Лев Иванович, Быков Василь Владимирович - великие люди, которым в Витебске должны стоять памятники!

    29. Litvin  
      23/Чэрвень/2010 у 10:14 28

      Ricochet пісаў:

      Ягайло Ольгердович, Иосафат Кунцевич, Сапега Лев Иванович, Быков Василь Владимирович

      +...,Князь Альгерд Гедымiнавiч - сапраўдны будаўнiк гораду. Пры чым не толькi вайскова-абарончых збудаваньняў, але й хрысьцiянскiх храмаў

    30. ХВАНИ  
      24/Чэрвень/2010 у 11:34 29

      Вам бы только по***здеть, про то как все плохо, уроды глумливые)))
      сами бы чего хорошего предложили, вместо того чтобы с бел-чырвона-белыми подтирашками по городу носиться и кричать какие вы умные а остальные быдло непонимающее.
      и если поставят этот памятник только лучше будет, в конце-концов А.Невский не Вася с ДСК а великая личность оставивщая след в истории

    31. Гара Джанін  
      27/Чэрвень/2010 у 10:57 30

      ХВАНИ пісаў:

      Вам бы только по***здеть, про то как все плохо, уроды глумливые)))
      сами бы чего хорошего предложили, вместо того чтобы с бел-чырвона-белыми подтирашками по городу носиться и кричать какие вы умные а остальные быдло непонимающее.
      и если поставят этот памятник только лучше будет, в конце-концов А.Невский не Вася с ДСК а великая личность оставивщая след в истории

      У гісторыі расейцаў, а не ў нашай. Калі яна табе так блізкая, таварыш Хуй-ані, - прэч за браму.

    32. ХВАНИ  
      2/Ліпень/2010 у 10:01 31

      история у всего человечества одна и делить ее на историю россии и Беларуси и других государств, абсолют глупости! деятельность любой личности оставляет свой след в судьбе всех государств!
      а поповоду места жительства не очень уважаемый мной господин (прабачайце спадар) Гара Джанин, это уже, говоря словами класика, не Ваше собачье дело! ))) я ж пока никого "за браму" не гоню, по крайней мере пока (от такой я добрый)...
      вот так по доброму и позитивненько закончу)))

      навеки ваш совковый тиран и комуняка ХВАНИ)

    33. Наталля  
      23/студзень/2013 у 22:51 32

      @ Litvin:
      - На Бога надзейся але што сам ...?

      - ..Маі думкі вось якія, Нам Белым Русам Ліцьвінам, Руска мова не чужа, чурацца яе мы абавязкова не павінны, яна нам так сама агульна і гістарычна, .. Але наша мязцова РОДНАЯ - БЕЛАРУСКА мова, бліжей да нашых бацЬкоўскіх пачуццей, да чуткага слуху і добрага шаноўнага сэрцу. Ня кога прыпыняцЬ не трэба, кожный мае зваю асабісту думку, што яму найлепей, якая спатрэбней і кахана. У гэтам часе усё становіцца на зваі мезцы, наша Родная гісторыя пачала звае крокі у шляху за новае адрадженне, перашкодзіць гэтому пачалу, нязнойдзіцца ні ў кога ніякай магутнасці. Наш народ, цяпер і зараз, хочыцЬ ведаць сапраўдную Гісторыю Беларусі, ці дакладней будзе казаць Белай Русі - Літве, яё гісторыю, мінулае зваёй Роднай краіны,..
      Нядзе акрамя Беларусі, e можна знайзці, столькі шмат мязцовых назв зхожых ад слова ЛІТВА
      - !!!- Горад Ветка - (Старая назва - Высока Літоўск), Ліпецк, Ліда,
      - ДЗЯРЭЎНІ: - ''Літвінка 1,2'', ''Літвіца'', ''Літвіняны 1,2''', ''Літоўка 1,2'', ''Літоўск 1,2;3,4'', ''Літоўшчына 1,2,..'', ''Літоўцы 1,2,3,4,5'', ''Літвінава 1,2,3,4,5,6'', ''Літвінавічы 1,2,3,4,5,6'',

      .. Наша родная мова, адна із шмат цікавых і прыгажэйшых мязцова-моўных нарэчый і дыялектаў, якія выкарастоўваясь адышлі ад Матэрынскай - Руска мовы., Яна як Старэйшая Маці, нарадзіла зваіх любых дзецятак і яны усе, у тым ці у другім рознам паглядзе, сапраўдна згожі з ёй,.. На прыклад: - Полскі, Украінскі, Чэшскі, Сэрбскі, Славэнскі, Славацкі, і мн. другія.. Усе гэтыя народы, (П-Русія у тым лікі), так сама незвычайна братоўскія, усе мы у далёкам мінулам, былі едзіным кроўным народам, дзецямі аднаго Бацькоўскага Славянскага рода. Што адносіцца да Украінска мовы, то тут, ёсць так сама пытання, чаму, спытаеце?, Таму што у Статуте В К Л (1588) Старабеларуска мова якая яшчэ мела назву - Руска мова, лічылася галоўнай і афіцыйнай мовай, роўна па усяму Літоўскаму Княжству. Жыхары Украіны, павінны былі так сама дастаткова разумецЬ беларуску мову і на ёй добра размаўляць. Украінска ''будЬмо'' - раней было, осабіста зваім родным у Беларусаў, іх бравым беларускім - ''ЖЫВЕ'' і ''БУДЗЬМА'' ЗнаходзіўшысЬ сумесна з Белай Ліцьвой, браты з украіны, шмат чаго з таго часу займелі ад яе, і у мове і у так сама традыцыйнай кулЬтуры беларускага фалклорнага этнаса, На прыклад,усем вядомыя святочныя беларускія вяселля Купалы, Каляды, гeтыя усе свята і яшчэ шмат др. яшчэ до прыхода хрыстыянскай рэлігіі, вялі зваі пачатковыя карэння у Белай Русі , На тэрыторыі Украіны (больш у ва ўскодней яе часткі) па сей час, жыве болЬш за 275 000 сотні тысяч беларусаў, і яны займаюць другое мезца за нацыянальнай лічынасццю, што і гаворыць само за сабе, аб вялікай дзержаве Белай Русі, дзе яе зямля раней працягвалася у шмат большым дэапазоне, чым апасля шмат разовых яе падзелаў.. І тое што Белыя Русы ЛіцЬвіны, у свеце мелі назву добрых палітыкаў і вялікіх будаўнікоў, нетрэба някому было гaворыць, усе заўсёды гэтае зналі, i пра іх сапраўдныя падзення. Але Гісторыя павярнулася другім бокам да Ліцьвінаў, яны у больш зваім, размежіваліся па другім краінам, а другія пабралі яе славу і яе гонар, СЛАЎНЫ ГОНАР ЛІЦЬВІНАЎ, Многае узяла Цяпэрашняя Літyва, i Украіна так сама не засталася у старонце, не запамятавала штосЬці узяці і да сабе, да звайго краю, Усё усе узялі а шо ж нам Белым ЛіцЬвінам пакінулі?, , Да засталося не большь не менЬшь - галоўнае - ГІСТОРЫЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ - ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАГА КНЯЖСТВА ЛІТОЎСКАГА! І гэта наша моцная Слава і гэты наш вялікі гонар!!! У нашай роднай мове, ёсцЬ яе магутнае эха, кліч нашых продкаў ЛіцЬвінаў - будзЬма!!!, Калі мы, самі сабе не адрадзім у нашай мове, мы Ліцьвіны загінем зусім на заўсёды!!!
      У нашай мове есцЬ усё што нам Белым Русам патрэбна, яна..з'едняе нас усіх розных.. да сабе, даецЬ пачуцця Роднай хаты, матулінага кахання і бацькоўскай магутнай шчырасці. Наша кроў і плоть Русоў, і як братскія народы, мы гаворым так сама на мязцова Руска мове, яна наша.. родна Беларуска мова, і нам яе абавязкова ня токі ведаць но яшчэ і сэрдэшна адчуваць, усёй зваёй сувязі глыбінага какання роднага края, зваёй бацькоўшчыны, звaёй дзяржавы.
      - Дае яшчэ дзекаюцЬ, толЬкі у Беларускай ЛіцЬве - ДЗЕ, ДЗЯРЖАВА, РАДЗІМА, ДЗЯДЫ, ДЗЯКУЎ, ДЗЕЎКА, ДЗЯЦЁ, ДЗЕЯННЕ, ДЗЯРЭЎНЯ.., ...,
      Літара З - вызначае - ЗЯМЛЯ, ЗЯМНОЕ..
      І у Белага Руса ..заусёда зямля, яго краіна, бацЬкаўшчына была самым галоўным у яго жыцці, таму што толкі яна, давала яму сучасную незалежнаю уладу, за яе ён шоў супраціў акупантаў ворагаў, за яе яго сэрца білася у барацьбе, за яе адну каханую Радзіму былі і ёсць, яго несканчаемыя чалавечыя думкі.

      - БУДЗЬМА БЕЛАРУСІ - СЛАВА БЕЛАЙ РУСІ - ЛІТВЕ!!!

      - ЖЫВЕ ШАНОЎНЫЯ БЕЛЫЯ РУСЫ - ЛІТВІНЫ!!!

      !!!- ''ДАРЫСЛАЎ'' - Славянскі інфармацыйны партал.

    Каментаваць