На Дзень незалежнасці ў Віцебску залунаў бел-чырвона-белы сцяг

3 ліпеня ў Віцебску невядомыя патрыёты Беларусі зноў вывесілі бел-чырвона-белы сцяг над горадам.

Сцяг быў замацаваны на доме №8 па вуліцы Жасткова побач з плошчай Перамогі перад самым пачаткам святочнага салюта. Віцябляне, якія праходзілі ў гэты час кантрольна-прапускныя пункты, паведамляюць, што з міліцэйскіх рацый чулася: “На крыше появился флаг. Быстро его снять!”

Сяржук Каваленка паведаміў “Народным навінам Віцебска”, што, як яму стала вядома з крыніц, вартых даверу, сцяг быў узняты, цытую, “у гонар Ісуса Хрыста - абаронцы Айчыны”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ