У Віцебску праходзіць выстава беларускіх народных абразоў

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава беларускіх народных абразоў з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, што знаходзіцца недалёка ад Мінска. Выстава з’яўляецца адным з праектаў сёлетняга міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

На выставе предстаўлена 36 абразоў XIX – пачатку XX ст.ст., знойдзеных у вёсках Заходняга і Усходняга Палесся і Падняпроўя падчас экспедыцый па Беларусі ў перыяд з 1977 па 1995 гады. Абразы былі напісаны народнымі майстрамі-самавучкамі і выкарыстоўваліся ў асноўным як хатнія іконы. Аднак некаторыя з твораў вясковых іканапісцаў упрыгожвалі вясковыя храмы. Народныя іконы пісаліся па традыцыйных праваслаўных канонах, аднак дастаткова яркімі, насычанымі колерамі.

Экспазіцыя будзе працаваць да канца верасня. Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 11 ліпеня, падчас “Славянскага базару”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць