Дождж перашкодзіў футболу

З-за капрызаў надвор’я не адбыўся матч 18-га тура чэмпіяната Беларусі паміж наваполацкім “Нафтанам” і жодзінскім “Тарпеда”. Аўтазаводцы павінны былі прыняць на сваім полі клуб з Прыдзвіння, аднак на Жодзіна абрынуўся моцны лівень. Сустрэчу перанеслі на больш позні тэрмін.

Таксама на Міншчыну – у госці да славутага БАТЭ – выехаў і ФК “Віцебск”. Аднак яго там чакаў разгром – паядынак скончыўся з лікам 4:0. Чакаць іншага не даводзілася: на родным полі БАТЭ віцябляне за ўсю гісторыю выйгралі толькі аднойчы. А зараз клуб з берагоў Дзвіны, на жаль, не ў лепшай форме і прайграе нават аўтсайдэрам, што ўжо казаць пра такіх сур’ёзных супернікаў, як барысаўчане.

Па выніках 18-га туру “Віцебск” з 18-ю ачкамі займае 8-ы радок турнірнай табліцы. Калегі з Наваполацка – крыху ніжэй, на 9-м месцы.

Матчы наступнага туру адбудуцца 24-25 ліпеня.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць