У Полацку збіраюцца правесці латарэю з артэфактамі, знойдзенымі падчас раскопак

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка зараз праводзяць рэвізію артэфактаў, што некалькі дзесяцігоддзяў захоўваліся ў падвалах Сафійскага сабора.

Гэта знаходкі археолагаў з 70-80-х гадоў ХХ стагоддзя, што ў свой час не трапілі ў музейныя экспазіцыі. Прадметы, якія не надта зацікавілі музейшчыкаў, складвалі ў падвалах Сафійкі, і на сённяшні дзень іх там набралася процьма. У асноўным, гэта аскепкі старажытнай керамікі.

Як піша “Комсомольская правда в Белоруссии”, частка артэфактаў трапіць у новую экспазіцыю. А рэчы, якія не ўяўляюць асаблівай гістарычнай каштоўнасці, разыграюць ў латарэю. У Полацку ўжо аднойчы праводзілі падобную акцыю для турыстаў падчас “Ночы музеяў”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць