У Лепелі паставяць помнік Льву Сапегу

У горадзе Лепель неўзабаве зьявіцца помнік Льву Сапегу, знанаму палітыку, дыплямату і апекуну мастацтваў, аднаму з самых уплывовых дзяржаўных дзеячаў у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Імя Льва Сапегі самым непасрэдным чынам зьвязана з гісторыяй Лепеля, які ўпершыню згадваецца ў 1439, як вёска і маёнтак на востраве Лепельскага возера.

У 1563 паселішча атрымала статус гораду (цяпер вёска Стары Лепель). А ў 1586 Леў Сапега заснаваў за тры кілямэтры ад яго ў вёсцы Белая мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды былі перанесены гандлёвы цэнтар, а таксама пабудаваныя замак, царква і касьцёл. Такім чынам пачалася гісторыя сучаснага Лепеля, дзе жывуць каля 18-ці тысяч чалавек.

Штогод 11 верасьня ў Лепелі адзначаюць Дзень горада, і сёлета да гэтай даты прымеркавана адкрыцьцё помніка Льву Сапегу, які будзе ўсталяваны каля ўвахода ў гарадзкі парк.

Дарэчы, будучы помнік — гэта не адзіная адзнака памяці пра Льва Сапегу на Віцебшчыне. У 2005-м годзе паводле ініцыятывы грамадзкага аб’яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі» быў усталяваны памятны знак ў вёсцы Астроўна Бешанковіцкага раёну. На вялікім кавалку шэра-карычневага граніту разьмешчана шыльда з надпісам: «Тут, у мястэчку Астроўна 4.IV.1557 нарадзіўся Леў Сапега — выбітны грамадзкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага».
“Радыё Свабода”


Меткі: ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. михаил иванович  
      24/Ліпень/2010 у 9:12

      Чё та я не пойму, почему независимая Беларусь ставит помники деячам оккупационного режима? Или за 20 лет независимости своих героев не вырастили?
      Что за низкопоклонство перед братвой из Литвы и Польши (ВКЛ и РП).

    2. Husar  
      24/Ліпень/2010 у 13:18 1

      @ михаил иванович:

      Не надо так откровенно свою историческую безграмотность показывать.

      Лев Иванович Сапега - достойный белорусский политик и лидер Великого Княжества. достойный подражания и ныне .

      Если бы ему при жизни сказали, что он - ставленник нацменов-жмудинов на окраине государства, не имеющих своей письменности, и поляков , которым он лично в Статуте ВКЛ на старобелоруском языке запретил покупать земли и занимать государственные должности в ВКЛ - пошел бы этот "аналитик" под ручки в "желтый дом" как минимум. если не на плаху.

      Кстати, именно Лев Сапега " предложил план федерации Польши, ВКЛ и Московской державы с одним королем (предлагалась кандидатура царя Федора Ивановича). Объединение славянских народов и избрание ими единого монарха, по мнению С., способствовало бы росту их экономического и военного потенциала, обеспечило бы продолжительный мир. "

      http://www.hrono.ru/biograf/bio_s/sapega_lev.html

    3. Ricochet  
      24/Ліпень/2010 у 18:30 2

      @ михаил иванович:
      На то и независимая Беларусь, что сами разберёмся, кому ставить памятники, а кому и убрать придёться. Без всяких советов братвы окупационного режима, которая всё время чё та не понимает.

    4. Петрык  
      24/Ліпень/2010 у 19:07 3

      Ура. Пад занавес тыдня добрая навіна. Хаця пытньняў нарадзіла процьму - хто будзе аўтар, ці будзе грамадзкае абмеркаваньне [сьмех у залі], хто ініцыятар?

    5. Husar  
      24/Ліпень/2010 у 21:03 4

      @ Петрык:
      Як бы не здарылася па прыкладу помніку Альгерду, які ""стаіць"" у Віцебску ўжо з 25 чэрвеня...

    6. Лох  
      25/Ліпень/2010 у 14:35 5

      полвина подростков 13-16 лет,которые сосут каждый день пиво или лимонад с водкой, по заугольям не знают кто такой вова ленин,а тут бах-сапега какая та...

    7. Литвинка  
      25/Ліпень/2010 у 19:16 6

      "сапега какая та". Пока у нас такие "лохи", подростки и будут пить пиво с водкой по заугольям.

    8. Лох  
      25/Ліпень/2010 у 23:32 7

      @ Литвинка:
      давйте поставим памятник неондертальцу, который
      первый вылез из пещеры на "нашей" земле, сожрал протолитвинку и хотел всех объеденить,но не смог потому,что не умел говорить. естественно подростки от такого просветительского акта сразу бросят пить, курить, и даже говорить

    9. Гара Джанін  
      26/Ліпень/2010 у 8:58 8

      михаил иванович пісаў:

      Чё та я не пойму, почему независимая Беларусь ставит помники деячам оккупационного режима? Или за 20 лет независимости своих героев не вырастили?
      Что за низкопоклонство перед братвой из Литвы и Польши (ВКЛ и РП).

      Вось дзеячы расейскага акупацыйнага рэжыму, якім настаўлена помнікаў паўсюль, зусім іншыя, так, міша?

    Каментаваць