ФК ”Віцебск” прайграў брэсцкаму ”Дынама” на апошніх секундах

У гэтую нядзелю пасля перапынку аднавіліся гульні ў рэгулярным чэмпіянаце Беларусі па футболе. Віцебскі клуб прымаў брэсцкае ”Дынама”, якое ў першым крузе разграміла віцяблян 5:2. На гэты раз госці пакрыўдзілі нашых землякоў з лікам 0:1.

На палове гаспадароў у першым адрэзку матча было напружана. Госці былі больш актыўнымі, стваралі больш небяспечных момантаў, аднак неблагая гульня віцебскіх абаронцаў не дазваляла ім завяршаць свае атакі. Месцячы таксама не рэалізоўвалі свае галявые моманты. На восьмай хвіліне Вадзім Гаспадар робіць выдатны навес на Руслана Вусава, які галавой прабівае, але брамнік дацягваецца да мяча. Перад самым перапынкам напружыў гасцей Раман Сарокін, які абыграў траіх і аддаў перадачу ў штрафной суперніка Руслану Вусаву – апошні не трапляе па мячу.

На першай хвіліне другога тайма абарона “Віцебска” дазволіла брэсчанам расстраляць сваю браму, але галкіпер гаспадароў Зміцер Гушчанка выцягвае мяч з левага ніжняга вугла.

Небяспечнай гульнёй у канцы матча адзначыліся ля варот суперніка і гаспадары. Напачатку Андрэй Баранок ударам галавой ледзь не адправіў мяч ў браму “Дынама”, але на ўдар добра зрэагаваў брамнік. Пасля ўдару Руслана Вусава дынамаўцаў выратоўвае перакладзіна. Праз хвіліну Ігар Трухаў прабівае метраў з сарака – варатар з цяжкасцю супакойвае мяч.

Сыходзіла чацвёртая дадатковая хвіліна. І моцны ўдар метраў з 20-ці Віталя Кібука прынёс гасцям перамогу.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ