Пайшла з жыцця Алена Залеская

На 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы пайшла з жыцця Алена Васільеўна Залеская. Яна была вядома як адна са старэйшых актывістак дэмакратычнага руху Віцебшчыны.
Вольга Залеская на Дне Волі ў 2008 годзе. Фота Сержука Серабро

У пачатку 2000-х яна кіравала гарадской, а потым і абласной арганізацыяй АГП. Была арганізатаркай і удзельніцай шматлікіх апазіцыйных акцый, у тым ліку і шматлікіх “Ланцугоў неабыякавых людзей”.

Алена Залеская вылучалася сваёй прынцыповасцю, бескапмпраміснасцю, вытанчанай інтэлігентнасцю. Яе ініцыятыўнасці, актыўнасці маглі пазайздросціць многія маладыя людзі. І да апошніх дзён свайго жыцця яна заставалася жанчынай з вялікай літары – заўсёды сачыла за сабой, апраналася з адметным густам. Дарэчы, Алена Васільеўна добра шыла, вязала, няблага спявала. Яна была добрай, патрабавальнай маці для сваіх дзьвюх дачок і пяшчотнай бабуляй для ўнукаў.

Пахаванне Алены Васільеўны Залескай адбудзецца заўтра, 29 ліпеня. Рэдакцыя “ННВ” глыбока смуткуе з нагоды смерці гэтай незвычайнай жанчыны і выказвае свае спачуванні родным і блізкім Алены Залескай.


Меткі: , , ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. Уладзiмiр Алексенка  
      28/Ліпень/2010 у 11:28

      Светлая память прекрасной женщине и бескомпромисcному бойцу.

    2. solid  
      28/Ліпень/2010 у 11:44 1

      Алену Васілеўну заўсёды вылучаў проста фантастычны аптымізм і прага жыцця. Быў колісь вельмі здзіўлены, калі даведаўся, што яна запальвала неверагодныя дыскатэкі для аднагодкаў. Чалавек-падзея. Чалавек-рухавік... які на вялікі жаль спыніўся...

      Зямля пухам вам, Алена Васілеўна!

    3. Сiманковiч Уладзiмiр  
      28/Ліпень/2010 у 12:33 2

      Прабачьце,Алена Васiльеуна,за усе.
      Сьветлай Вам памяцi.
      Спачуванне родным.

    4. Оксана  
      28/Ліпень/2010 у 14:04 3

      Елена Васильевна умерла 25 июля.......
      Похороны 29, кто хочет попрощаться приходите

    5. наёмнік  
      28/Ліпень/2010 у 15:34 4

      Она меня тоже немного учила демократии. Спасибо за всё Елена Васильевна.Светлая тебе память. Дело, начатое тобой, мы завершим достойно.

    6. Литвинка  
      28/Ліпень/2010 у 19:55 5

      Елена Васильевна была моей учительницей математики. Замечательная, красивая Женшина. Светлая ЕЙ память и Царствие Небесное!!!

    7. serz  
      29/Ліпень/2010 у 8:48 6

      Успомні, Госпадзе,душу памерлай у надзеі уваскрасення і жыцця вечнага, прабач усе правіны вольныя і міжвольныя,даруй валадарства нябеснае і зрабі удзельніцай Твайго бясконцага і багаславёнага жыцця.
      Спачуванне родным і ўсім, хто ведаў Алену Васільеўну.

    8. kірпа іова  
      29/Ліпень/2010 у 14:46 7

      Wecznaja pamjac`!+
      Szczyryja spaczuwanni!

    9. egle  
      29/Ліпень/2010 у 15:05 8

      Пахаванне Алены Залесскай адбудзецца 30-га діпеня прыкладна ў 14.30 на могілках "Копці". Развітацца з нябожчыцай можна будзе з 12.00 да 14.00 у Рытуальнай залі моргу абласной бальніцы.
      з 12.00 да 12.15 тыя хто ня ведае, як знайсці гэтую установу, зьбіраюцца каля царквы перад уваходам на тэрыторыю бальніцы.

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: