Коханаўцы хочуць назваць вуліцу ў гонар 500-годдзя свайго мястэчка

У Коханаве актывісты грамадскай кампаніі “Наш дом” пачалі збор подпісаў за наданне адной з новых вуліц гарадскога пасёлка назвы “500 гадоў Коханава”.

Падпісныя лісты з прапановай будуць накіраваныя ў Коханаўскі выканкам. Як паведаміў “Народным навінам Віцеска” Мікалай Петрушэнка, асабліваць акцыі ў тым, што подпісы збіраюцца не толькі ў жыхароў мястэчка, але і ў былых землякоў, якія зараз жывуць у іншых гарадах ці нават краінах.

Коханава вядома з 16 стагоддзя, ў складзе Друцкага княства належала князю І. В. Друцкаму-Краснаму. З 1551 ў валоданні Гарнастаяў, а з 1590 — Сапегаў.

Афіцыйная дата святкавання 500-годдзя Коханава пакуль не вызначная, магчыма ўрачыстасці пройдуць у сярэдзіне ліпеняі наступнага года.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць