ФК “Віцебск” вярнуўся на звыклае 8-е месца

У мінулыя выходныя каманды Віцебшчыны правялі чарговыя сустрэчы чэмпіяната краіны па футболе. “Віцебск” у суботу ў гасцях разграміў жодзінскае “Тарпеда”- 4:0. Наваполацкі “Нафтан” у нядзелю на выяздзе спрабаваў у сустрэчы з ”Мінскам” зноў абыйсці “Віцебск”. Аднак параза з лікам 1:3 не дазволіла навапалачанам зрушыцца з 9-га месца.

Без асаблівых складанасцей “Віцебск” расклаў на лапаткі суперніка 20-га тура. За 7 хвілін да перапынка віцябчане двойчы адпраўлялі мяч у сетку варот гаспадароў. Пасля ўдалення брамніка аўтазаводцаў Уладзіміра Бушмы віцябчане ў другім тайме амаль 40 хвілін гулялі ў большасці.

Свой першы мяч за віцебскі клуб на 56-й хвіліне забіў расійскі легіянер Юрый Каламыц, з якім пагадненне было падпісана толькі ў ліпені. Апошні мяч у варотах у гэтай сустрэчы пабываў на 4-й дадатковай хвіліне, пасля выхада сам-насам Ігара Халадкова з брамнікам жодзінцаў.

Меткі:

Чытайце яшчэ