Пастаўскі раён найбольш пацярпеў ад навальніцы ў Віцебскай вобласці

8 жніўня, у другой палове дня, навальніца з моцным ветрам і градам накрыла Пастаўшчыну. Праўда, па дарозе непагадзь згубіла частку сваёй сілы і разбурэнні аказаліся куды меншымі, чым у суседнім Мядзельскім раёне. Аднак месцамі людзі сутыкнуліся з даволі сур’ёзнымі праблемамі: разбурэннем гаспадарчых пабудоў, значным пашкоджаннем дахаў, адключэннем электрычнасці і водазабеспячэння.

Разгул стыхіі меў дзве адметнасці: нечаканасць (нішто, акрамя паводзінаў хатніх жывёл, не прадказвала рэзкай змены надвор’я ў ціхі нядзельны поўдзень) і лакальнасць дзеяння. Так, град прайшоў некалькімі вузкімі палосамі. У вёсцы Груздава былі разбітыя не толькі вокны ў хатах, але на шэрагу новых дамоў істотна пашкоджана сайдынгавая абшыўка. Райцэнтр град абмінуў, а моцны вецер “адзначыўся” своеасабліва: на адных вуліцах ён з коранем выварочваў дрэвы, зрываў начынне з балконаў і шпурляў на зямлю лісты шыферу, на другіх — толькі ламаў і раскідваў галінкі, а праз пару дзесяткаў метраў не пакінуў ніякіх слядоў, апроч лужын ад непрацяглага дажджу.

Пашкоджаны дах касцёла Яна Хрысціцеля ў Камаях. Дарэчы, з гэтым помнікам гісторыі такое ў апошнія гады здараецца не першы раз.

Парывамі ветру павалена і паламана значная колькасць дрэваў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ