Пракуратура палічыла, што Сяргей Белязека не абражаў прэзідэнта

Старэйшы следчы пракуратуры Чыгуначнага раёна Віцебска Антон Зыкаў, які праводзіў праверку з нагоды ліста Сяргея Белязекі ў Адміністрацыю прэзідэнта, прыйшоў да высновы, што ў лісце абразы не было і пры гэтым адзначыў, што жыццёвая неўладкаванасць віцебскага апазіцыянера “глыбока паўплывала на псіхічны стан апошняга”.
Сяргей Белязека. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што ў ліпені пракуратура Віцебскай вобласці даручыла пракуратуры Чыгуначнага раёна Віцебска правесці праверку, ці не было ў зваротах Белязекі абразы прэзідэнта, што разглядаецца як злачынства згодна 368 артыкула Крымінальнага кодэкса.

Сяргей і яго бацька выклікаліся на допыт да следчага. У выніку юрыст 3 класа Антон Зыкаў прыйшоў да высновы, што абразы не было: “В действиях Белязека С. В. состава преступления, предусмотренного статьёй 368 Уголовного Кодекса Республики Беларусь не усматривается, так как оскорблением считаются лишь те действия, которые содержат неприличную, унизительную для человека оценку его личности, причиняет ущерб чести и достоинству потерпевшего, роняют его авторитет в собственных глазах и в глазах окружающих. Это циничное деяние, глубоко противоречащее нормам поведения, принятым в обществе. Отрицательная, резко критическая оценка личности, которая дана в приличной форме, не является оскорблением”.

Аднак віцебскі апазіцыянер паведаміў “Народным навінам Віцебска”, што ён абураны высновай пра яго псіхічны стан, якую зрабіў следчы: “Таким образом, невозможность реализовать жизненный потенциал в виде квалифицированной работы, здоровой семьи и жизненного достатка сподвигло гражданина Белязека С. В. на написание данного заявления. Жизненная неустроенность глубоко повлияла на психическое состояние последнего. В своих неудачах он готов винить кого угодно”. На думку Сяргея Белязекі Антон Зыкаў, які не мае патрэбнай медыцынскай кваліфікацыі, не ў праве рабіць ніякіх высноў пра псіхічны стан грамадзян.


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Зьміцер  
      9/жнівень/2010 у 20:48

      Блін, Сяржук, проста вазьмі і знайдзі працу! Няма чаго еньчыць.

    2. михаил иванович  
      10/жнівень/2010 у 10:31 1

      Ну я же говорил: чок-чок... А оппоненты: За правду чувак страдает...

    3. наёмнік  
      12/жнівень/2010 у 7:44 2

      Зьміцер пісаў:

      Блін, Сяржук, проста вазьмі і знайдзі працу! Няма чаго еньчыць.

      Не такие еньчыли. Знаменитый писатель М. А. Булгаков тоже писал письмо правительству СССР, пьесы не принимали, на работу в театр не брали даже в качестве рабочего сцены. Жаловался на нищету, улицу и гибель.Угрожал эмиграцией.После этого дали работу - Сталин оказался человечнее, чем Лука.

    Каментаваць