Базылянскі манастыр у Оршы — час раскідаць камяні быў, час збіраць камяні не прыйшоў?

У цэнтры Оршы паступова ператвараецца ў друз гісторыка-культурны помнік “Базылянскі манастыр”, рэстаўрацыя якога так і не пачалася, нягледзячы на перадачу праваслаўнай царкве 5 гадоў таму.
Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы. Фота Зміцера Сакалова/Radzima.org

Некалі двухпавярховы будынак, які знаходзіцца за будынцам Аршанскага ГАУС быў цэнтрам развіцця вуніяцтва ў рэгіёне. Быў ён не толькі цэнтрам адукацыйным і духоўным, але ж і архітэктурным. Царква Пакрова Багародзіцы манастырскага комплексу ўзносілася над горадам амаль на 40 метраў у вышыню і была бачная далёка за яго межамі (Орша тады была не такой вялікай).

Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы па стане на 2003 год. Фота Надзеі Грода/Radzima.org

Прайшоў час, вуніятаў з краіны выціснулі і будынак перадалі праваслаўным, якія таксама выкарыстоўвалі яго па прызначэнні – як манастыр. А ў 1960-х царкву было вырашана знесці. Метровыя ў шырыню сцены паддаліся разбурэнню з цяжкасцю. Каб знішчыць іх давялося выклікаць сапёраў з Масквы.

Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы па стане на 2003 год. Фота Алены Сцяпанавай

Зразумела чаму рэлігійны комплекс разбуралі камуністы, але ж чаму цяпер, калі будынак належыць праваслаўнай царкве, яго разбурэнне працягваецца? Пытанне надта дзіўнае. Тым не меньш факт застаецца фактам.

Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы па стане на 2003 год. Фота Алены Сцяпанавай

У 2005 годзе на падмурку царквы мясцовая міліцыя распачала будаўніцтва Ізалятара часовага ўтрымання. Грамадскімі сіламі будаўніцтва ўдалося перанесці ў выніку падмуркі не былі пашкоджаныя. Але актуалізаваўшы праблему Базылянскага манастыра грамадскасць і краязнаўцы не чакалі, што справа павернецца такім бокам.

Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы па стане на 2003 год. Фота Алены Сцяпанавай

Мясцовыя чыноўнікі, баючыся адказнасці за знішчэнне помніка — у тым жа годзе на будынку разбурыўся дах і помнік пачаў развальвацца праз дажды і марозы – перадалі яго праваслаўным. Панавалася, што там будзе адчынены жаночы праваслаўны манастыр, потым будычы манастыр пераходзіў паміж самімі праваслаўнымі звершнікамі з рук у рукі. І за ўсе пяць год перадачы адно аднаму справа аднаўлення святыні з месца так і не зварухнулася.

Будынак абнеслі бетонным плотам, на Дажынкі прыкрылі камуфляжнай сеткай – каб ніхто не пабачыў руіны ў цэнтры гораду, побач паставілі сруб будучай царквы. На гэтым усё. У самім жа будынку, як і раней растуць дрэвы, сцены амываюцца дажджамі і завальваюцца снегам.

Гаротны стан і паступовая дэградацыя гісторыка-культурнага помніка “Базылянскі манастыр” ставіць перад грамадскасцю краіны вельмі вострае пытанне — наколькі слушная і бяспечная перадача помнікаў у маёмасць рэлігійных устаноў? Ці маюць яны магчымасці і жаданне аднаўляць і захоўваць архетэктурныя каштоўнасці нацыі не толькі як утылітарныя будынкі, але і як гістарычную каштоўнасць перададзеную нам у спадчыну продкамі? Можа варта маліцца за тое, каб тая ж полацкая Сафія як мага надалей засталася музеем у руках дзяржавы, якая як ніяк, а клапоціцца пра яе захаванне?

Першае і другое фота выкарыстаныя з партала Radzima.org.


Меткі: , , ,

Падобнае

    6 каментарыяў

    1. Петрык  
      11/жнівень/2010 у 22:34

      Падаецца, адказ на пытаньне відавочны. Адмыслова чакаюць, каб разбурылася як мага больш. Тады можна будзе сказаць, што аднаўленьне помніка згодна нормам рэстаўрацыі немагчамае, бо можа пацягнуць гібель тых жа будаўнікоў. Таму што трэба рабіць? Правільна, знішчаць экскаватарам каробку і будаваць "пад старіну", прычым з якой заўгодна пляніроўкай, пад зручнай мэталадахоўкай, са шклопакетамі і дзьвярыма ПВХ.

    2. uri_  
      12/жнівень/2010 у 0:14 1

      Крыша кстати не "разбурылася". Ее сняли. В 1999 я ночевал в этом здании. Там еще было несколько исправных келей с "групкамi". В 2002-м я там фотографировал и крыша была явно исправная. Деревянные стропила были не гнилые, и выглядели помоложе чем здание и перекрытия. Покрыто было шифером, отсутствовал только конек. Чердак вообще казался самой надежной частью здания. Крышу сняли в 2005-м именно для того чтобы довести здание до состояния к сносу. А здание уникальное. Там полые стены и своеобразная система отопления. Интересная планировка, своды, подвал.

    3. аршанец  
      12/жнівень/2010 у 8:20 2

      Старая савецкая показка:
      Забралі Мойшу чэкісты і патрабуюць, каб аддаў грошы -- камунізм будаваць трэба. Трэба з Сарай параіцца, кажа Мойша. Адпусцілі Мойшу, чакаюць, а яго няма і няма.Паехалі па яго зноў -- дык давай грошы, камунізм будаваць трэба.
      - А Сара кажа іначай -- адказвае Мойша.
      - І што ўжо кажа твая Сара?
      - Няма грошай -- нех... будаваць.
      Ня хочуць праваслаўныя рэстаўраваць будынак -- хай аддадуць іншым. Тым жа вуніятам, якія з'яўляюцца ягонымі законнымі гаспадарамі, ці каталікам, ці пратэстантам -- у каго грошы ёсць.

    4. Litvin  
      12/жнівень/2010 у 12:04 3

      Так знайшлi каму аддаць. Зь якога тут праваслаўныя. I зь якога яны павiнна штосьцi рэстаўраваць, калi гэта пабудова варожай iм канфэссii. Вось развалiцца зусiм i можна будзе на гэтым месцы пабудаваць клясычную "цыбулiнку" для збору грошай з прыхаджанаў.
      А наогул, напэўна, праваслаўныя царкоўнiкi чакаюць, што дзяржава й падаткаплацельшчыкi дапамогуць выратаваць гэтую пабудову, адрамантуюць яе й падораць Беларускаму Экзархату маскоўскага патрыярхата, а яны (шчыра ўдзячныя й давольныя) павесяць на сьцяну гэтага помнiка культуры шыльдачку са словамi падзякi Самаму Бажэственнаму й яго намесьнiку на Вiцебшчыне, як асноуным будаўнiкам, што будуюць храмы "не покладая рук - день и ночь"

    5. uri_  
      13/жнівень/2010 у 0:32 4

      и не задалбывает же везде одно и то же писать..

    6. Гара Джанін  
      13/жнівень/2010 у 12:53 5

      Рэлігійныя ўстановы можна смела зносіць, каб некаторыя перавучаныя недавумкі не блыталі рэлігію з культурай

    Каментаваць