Аршаншчына хоча адзінага апазіцыйнага кандыдата і рэальнай дапамогі

Трох патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і каля 60 палітычных актывістаў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці сабраў форум Аршанскай міжрэгіянальнай кааліцыі АДС.

Падобныя форумы зараз праводзяцца ва ўсіх абласных цэнтрах, аднак аршанцы вырашылі свой уласны форум правесці асобна ад астатняй вобласці. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Лепельскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага і іншых раёнаў вобласці. З патэнцыйных прэтэндантаў на прэзідэнцкую пасаду на форум змаглі прыехаць Рыгор Кастусёў, Мікалай Статкевіч і Яраслаў Раманчук, таксама прысутнічалі прадстаўнікі Аляксандра Мілінкевіча і Віталя Рымашэўскага.

Форум звярнуўся да кандыдатаў з заклікам да вылучэння “адзінага”, прысутныя палітыкі дэкларавалі сваё разуменне гэтага патрабавання. Акрамя гэтага ўдзельнікі форуму звярнуліся да іх з просьбай паспрыяць хутчэйшаму вырашэнню праблемы помніка гісторыі “Базылянскі манастыр”, які доўгі час разбураеца. На гэтую просьбу канкрэтную дапамогу паабяццаў кандыдат ад Партыі БНФ.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ