Кубак губернатара Прыдзвіння зноў застаўся ў Віцебску

У віцебскім Лядовым палацы завяршыўся 6-ты турнір на Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама. Усе прызёры спаборніцтва вызначаліся ў сённяшніх матчах ў серыях пасляматчавых булітаў. ”Віцебск” адолеў “Хімвалакно” (Магілёў) з лікам 2:1, “Юнацтва-Мінск” (МХЛ) заняло трэцяе месца, перамогшы наваполацкі “Хімік-СКА” (3:2).

Лепшым абаронцам турніра прызнаны капітан “Віцебска” Васіль Паланіцкі, лепшым нападаючым – Аляксандр Баразенка з “Хімвалакно”, лепшым бамбардзірам стаў таксама гулец з Магілёва Раман Блох.

Нялёгка далася вікторыя “Віцебску” на турніры. У першай сустрэчы мясцовая дружына перайграла магіляўчан (5:4). Навапалачан віцебскія “мядзведзі” вымусілі капітуляваць з лікам 2:1.

Матч паміж “Віцебскам” і “Юнацтвам” завяршыўся з лікам 0:2 на карысць мінчукоў яшчэ да таго, як прагучала сірэна на другі перапынак. Падставай да хуткага заканчэння гульні сталі бойкі. Першая сутычка ўзнікла ля брамы віцябчан бліжэй да сярэдзіны другога перыяда. Пасля гэтага галоўны суддзя матча прызначыў выдаленне па аднаму з гульцоў да канца матча. ”Юнацтва” байкатуе рашэнне рэферы – не з’яўляецца на лёд. Праз чатыры хвіліны матч усё ж такі працягнуўся, але ненадоўга. Не прайшло і хвіліны, як зноў узнікла бойка, і зноў выдаленне. За 7 хвілін да заканчэння перыяда ля варот гасцей распачалася ўжо групавая бойка. Пасля гэтага каманды пакінулі лёд, каб не абвастраць абстаноўку.


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Лох  
      15/жнівень/2010 у 22:51

      гулец блох, исё!

    Каментаваць