Верасень – пачатак чарговых хакейных жарсцей

Сустрэчай “Юнацтва”– “Шахцёр”, якая адбудзецца 7 верасня, распачнецца 19-ты адкрыты чэмпіянат Беларусі па хакею з шайбай. У гэтым годзе за тытул чэмпіёна пазмагаюццца 12 дружын, дзве з іх з бліжняга замежжа – украінскі “Сокал” і латвійскі ”Металургс”.

“Віцебск” уступіць у барацьбу за чэмпіёнства ў сябе дома 8 верасня. Да нашай каманды завітае жлобінскі “Металург”, з якім у мінулым сезоне віцябляне да апошняга аспрэчвалі выхад у плэй-оф. Пасля гэтага матча нашы землякі яшчэ тройчы згуляюць дома. У нас у гасцях пабываюць бабруйскі “Шыннік”, гродзенскі “Нёман” і ХК “Брэст”.

Першая выяздная гульня пройдзе 18 верасня ў латвійскім горадзе Ліепая з мясцовым “Металургсам”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць