Помнік Л.Сапегу ўпрыгожыць лепельскі гарадскі парк

У Лепелі, які калісьці належыў магнацкаму роду Сапегаў, на дзень горада, 11 верасня, адбудзецца адкрыццё помніка канцлеру ВКЛ Льву Сапегу. Манумент плануюць устанавіць ля ўваходу ў гарадскі парк.
Паштовая марка з выявай Льва Сапегі. !995 год, Белпошта

На помніку Сапега будзе стаяць ў поўны рост, у парадным адзенні з гетманскай булавой і шабляй. Вышыня бронзавай скульптуры на гранітным пастаменце складзе каля 3,5 метраў, паведамляе БелаПАН.

Ініцыятар стварэння помніка славутаму грамадскаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ – пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Аўтар манумента – мінскі скульптар Леў Аганаў. Гэты ж самы мастак стварыў помнік Папу Рымскаму Бенедыкту ХVI, усталяваны 15 чэрвеня 2008 года ля касцёла святога Тадэвуша ў мястэчку Лучай Пастаўскага раёна.


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Петрык  
      21/жнівень/2010 у 1:29

      Не магу нарадавацца.

    Каментаваць