У Браславе праходзяць рэкалекцыі для святароў

З 23 па 25 жніўня ў Браславе праходзяць рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі. Рэкалекцыі – гэта духоўныя практыкаванні. Яны патрэбныя для аднаўлення рэлігійнагажыцця. Звычайна іхправодзіць святар з іншай дыяцэзіі,ці нават краіны. Падчас малітоўныхсустрэч закранаюцца важныя пытанні і праблемы. Святары разважаюць над Божым Словам і прыступаюць да сакрамэнту споведзі. Толькі Езус – Найвышэйшы Пастыр з’яўляецца дасканалым. Ягоныя ж слугі патрабуюць навяртання, як і кожны чалавек.
У Браславе праходзяць рэкалекцыі для святароў. Фота кс. Віктар Місевіч

Разам са святарамі на рэкалекцыях моліцца ардынарый Віцебскайдыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін. Яго прысутнасць вельмі важная і патрэбная: кожны святар можа паразмаўляць з наступнікам апосталаў ці спытацца бацькоўскай парады.

У Браславе праходзяць рэкалекцыі для святароў. Фота кс. Віктар Місевіч

Рэкалекцыі ў Браславеправодзіць кс.Кшыштаф Езяроўскі з Чэнстахоўскай архідыяцэзіі (Польшча). Падчас разважанняў кс. Кшыштаф запрапанаваў сабраным святарам паразважаць над цнотай веры, якая так неабходная кожнаму святару. Ён прывёў мноства жыццёвых прыкладаў з уласнага вопытуі заахвоціў беларускіх святароў да вернасці Хрысту.

У Браславе праходзяць рэкалекцыі для святароў. Фота кс. Віктар Місевіч

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ