У Віцебскай дыяцэзіі асвяцілі новы касцёл

29 жніўня ў Бярозаўцы (Докшыцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. У прывітальнай прамове да сабраных парафіянаў ён сказаў, што шчаслівы стаяць на парозе новай святыні, дзе столькі ўкладзена працы і людской любові да Бога і Касцёла.
У Бярозаўцы адбылася кансэкрацыя касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).  Фота Васіля Кучаравага

Касцёл у Бярозаўцы паўстаў з былога калгаснага будынку. Сёння яго знешні і ўнутраны стан нічым не прыпамінае колішняе прызначэнне пабудовы. Біскуп Уладзіслаў прызнаўся вернікам, што хацеў бы, каб усе новыя касцёлы дыяцэзіі мелі ў сабе такое вытанчанае хараство і мастацтва.

Былы калгасны будынак да перабудовы.  Фота Васіля Кучаравага

Галоўны праектант бярозаўскага касцёла – пробашч а. Марэк Пасют OFMCap. Удзячныя парафіяне і сам біскуп Блін шчыра дзякавалі айцу Марэку за працавітасць і клопат у пабудове святыні. Усім вядома, што айцы капуцыны разам з пробашчам уласнаручна выконвалі многія працы пры рэканструкцыі будынку.

У Бярозаўцы адбылася кансэкрацыя касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).  Фота Васіля КучаравагаУ Бярозаўцы адбылася кансэкрацыя касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).  Фота Васіля Кучаравага

На ўрачыстасць у Бярозаўку прыбылі шматлікія госці з Докшыц і ваколіц. Сярод духавенства прысутнічалі святары Докшыцкага дэканату і браты капуцыны з беларускай віцэ-правінцыі ордэну на чале з а. віцэ-правінцыялам Андрэем Жылевічам. На св. Імшы спяваў хор Докшыцкай парафіі і хор супольнасці грэка-католікаў з Віцебска на чале з а. Дзмітрыем Грышанам.

У Бярозаўцы адбылася кансэкрацыя касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).  Фота Васіля Кучаравага

У Бярозаўскім касцёле праз задумку а. Марэка выдатна сплятаюцца дзве хрысціянскія традыцыі: заходняя і ўсходняя. У галоўным алтары віднеюцца выявы св. Францішка з Асізі і св. Серафіма Сароўскага, паміж якімі – абраз Маці Божай Вострабрамскай. Як вядома, абраз Маці Міласэрнасці ўшаноўваецца як католікамі, так і праваслаўнымі.

У Бярозаўцы адбылася кансэкрацыя касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).  Фота Васіля Кучаравага

На свяце шмат гаварылася пра еднасць і адзінства. Яно бачна ў жыцці простых людзей у Бярозаўцы. Гэты жывы экуменізм не патрабуе пісьмовых дэкларацый і гучных канферэнцый. Застаецца спадзявацца і маліцца аб паяднанне паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой на ўзроўні іерархіі.

У Бярозаўцы адбылася кансэкрацыя касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).  Фота Васіля Кучаравага

Касцёл у Бярозаўцы невялікі па памерах. Але ён вялікі і маестатычны па прычыне свайго прызначэння. У ім спраўляюцца святыя сакрамэнты. У ім кансэкраваныя святым алеем сцены і алтар. У ім - жывы Езус у Эўхарыстыі.

Біскуп Уладзіслаў, прамаўляючы гамілію, заклікаў вернікаў пашыраць хрысціянскую любоў і клапаціцца аб сваёй маленькай радзіме, каб беларуская вёска адрадзілася і не вымерла. Ён выказаў шчырую надзею, што бярозаўскі касцёл стане месцам аб’яднання і згуртавання парафіянаў і аднавяскоўцаў.


Меткі: , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Владимир  
      1/Верасень/2010 у 11:39

      Прилично!!!Не то что православные московские будки с луковицами, и почму православные в Беларуси не строят в национальном стиле=могилёвская школа(нинольская ц.),виленское борокко...

    2. servusDei  
      17/Кастрычнік/2010 у 16:34 1

      @ Владимир:
      таму што сярод праваслауных бальшыня личыць сабя за расейцау... 🙁 таму и будуюць усё што б выглядала "па-расейску"

    Каментаваць